Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні

2022-09-02 08:34:08
2 верасня 1945 года быў падпісаны Акт аб капітуляцыі Японіі.

Скончылася Другая Сусветная вайна.
257 views05:34
Адкрыць / каментаваць
2022-09-01 13:57:40 1 верасьня 1939 году пачалася Другая сьвятовая вайна. Першыя бомбы ўпалі на беларускія гарады, якія ў той час займала Польшча. Беларусы разам зь іншымі народамі міжваеннай Польшчы пайшлі бараніць краіну.
1.6K views10:57
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 16:36:37
Сяржант памежных войскаў Аляксандар Лукашэнка на савецка-польскай мяжы. Сярэдзіна 70-х гадоў
2.2K views13:36
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 13:43:33
Памёр Міхаіл Гарбачоў.
Захад любіць яго за завяршэнне “халоднай вайны” і палітыку “галоснасці”, расейцы ненавідзяць яго, бо, маўляў, ён разваліў СССР.


Насамрэч, Міхаіл Сяргеевіч досыць супярэчлівая фігура: праводзіў палітыку дэмакратызацыі, але пры гэтым жорстка душыў апазіцыйныя, незалежніцкія праявы ў нацыянальных рэспубліках.

Міхаіл Гарбачоў быў тым, хто спрыяў палітычнай кар’еры Лукашэнкі, але ў 2020 годзе намякнуў, што таму было б правільна сысці з пасады прэзідэнта, каб не справакаваць грамадзянскую вайну.

Міхаіл Гарбачоў падтрымаў анексію Крыма 2014 года, назваўшы гэта “народным рашэннем”, але пры гэтым імавернае далучэнне Беларусі назваў непрымальным.

У 2020 годзе ён выказаўся з падтрымкай беларусаў, але пры гэтым сказаў, што ў пратэстах адчуваецца ўплыў з-за мяжы:

"Моя уважаемая республика и белорусы, которых я люблю. […] Молодцы белорусы. Теперь уже они характер имеют. Это очень хорошо. Я слежу внимательно".
2.3K viewsedited  10:43
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 10:51:47
Будаўніцтва палескай чыгункі каля Гомеля, 1887 год.
2.3K views07:51
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 11:59:00 ​​ «БЕЛАРУСЬ» ІСНАВАЛА ДА РАСЕІ
Міф пра тое, што нібыта «рускія прыдумалі Беларусь»

«Расеяй» Масковія пачала называцца толькі з 1721 года па загаду цара Пётры І-га. З гэтага часу ўводзіцца ў шырокае карыстаньне і тэрмін «рускі», які ў пэўным кантэксьце (але не ў дзяржаўным) існаваў і раней, аднак маскоўскія цары мелі ардынскае паходжаньне і рускімі сябе не называлі (цар Іван ІV, напрыклад, лічыў сябе «нямецкага роду»).

Адносна назвы «Беларусь» Расея тут нічога не прыдумала. Усё існавала задоўга да «Расеі». «Беларуская мова» і пераклады зь беларускай мовы адзначаны ў Масковіі ўжо ў ХVII стагоддзі, тады, калі там спрэс беларуская мова называлася «ліцьвінскай», «літоўскай», «кнігі літоўскага друку», «літоўскае пісьмо» і г. д. Царызм імкнуўся перш за ўсё даць назову «Беларусь» сваё імпэрскае акупацыйнае тлумачэньне. І як мы ўбачым далей гістарычна ў гэтым моцна прайграў.

Якраз у гэты час (час пасьля падзелу Рэчы Паспалітай) заходнюю, з большага каталіцкую частку ВКЛ, у неафіцыйных дачыненьнях насельніцтва, шляхта сталі выразна вылучаць як «Літва». І зноў жа ўдакладняю, тут быў у аснове тэрытарыяльны тэрмін, назва заходняй часткі акупаванага ВКЛ, у адрозьненьне ад усходняй часткі (Беларусь). Гэта факт, пацьверджаны ў літаратуры і дакумантах (Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, філаматы і інш.)

У беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя цяперашні чытач, адукаваны на савецка-маскоўскіх міфах, можа спаткаць для сябе нават зусім не зразумелыя рэчы, калі Дунін-Марцінкевіч, напрыклад, які падарожнічаў зь Менску ў Барысаў (у сваты езьдзіў), з захапленьнем пісаў, як ён, «жывучы сярод ліцьвінаў (гэта значыць, у Менску – З.П.) палюбіў беларусінаў» (гэта значыць барысаўскіх людзей). Па паняцьцях Марцінкевіча і ягонага асяроддзя, Менск – гэта Літва, а Барысаў – Беларусь. Але існаваў адзіны народ, адна мова, адна гісторыя.

Цікава, што царскі ўрад і імпэрскія ідэолагі чуйна ўлавілі новую нацыянальную тэндэнцыю, падставу для якой самы стварылі. У 1840 годзе рашэньнем расейскага Сената было забаронена ўжываць назоў «Беларусь». Гэты ж указ па духу сваім спрычыніўся і да забароны беларускай мовы. Але спыніць беларускае нацыянальнае разьвіцьцё царызму ўжо не ўдалося.

Зянон Пазьняк | Падпісацца
2.4K views08:59
Адкрыць / каментаваць
2022-08-29 12:49:22
Працэнт жыхарства беларускіх губэрняў, якія назвалі беларускую мову роднай у 1897 годзе
2.6K views09:49
Адкрыць / каментаваць
2022-08-28 16:26:23
28 жніўня 1936 году нарадзіўся Генадзь Бураўкін, беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч, дыплямат, першы прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН.


У Полацку падрыхтавалі спэцыяльную выставу да 85-годзьдзя паэта
2.8K views13:26
Адкрыць / каментаваць
2022-08-28 14:35:20 Дзе розныя стратэгіі дзеля здабыцця незалежнасці ад Расеі — адкрытые сілавое змаганне ці чаканне і праца ў цені?

Амаль 200 гадоў таму Польша і Фінляндыя абралі кожная для сябе адну з гэтых супрацьлеглых стратэгій. Польшча — праз паўстанні, войны, палітычныя рэпрэсіі, Сібір і шыбеніцы. Фінляндыя — праз знешняе падпарадкаванне,якое тым часам (пакуль імперыя змагалася з Польшчай) дазволіла развіць культуру, нацыянальную самасвядомасць, выбудаваць нацыянальныя інстытуцыі. Збудаваць нацыю.

Амаль праз 200 год мэта і Польшчы і Фінляндыі дасягнутая — абедзьве краіны незалежныя. Але розным шляхам, розным коштам, з рознай гісторыяй.

Сёння просіцца паралель з цяперашнімі Беларуссю і Ўкраінай. Нашая краіна і краіна-суседка ідуць рознымі шляхамі да сваёй незалежнасці. Ні водны з іх ня просты, але ні водны не памылковы.

svabodstlpwspbhjfvp.azureedge.net/a/32003886.html
2.9K views11:35
Адкрыць / каментаваць
2022-08-27 16:51:33
27 жніўня 1937 году ў Менску закатавалі групу археолягаў, настаўнікаў, каталіцкіх сьвятароў — разам больш за 50 чалавек. Гэта быў першы масавы расстрэл, які распачаў самы жорсткі палітычны тэрор 1937-1938 гадоў.
2.7K views13:51
Адкрыць / каментаваць