Get Mystery Box with random crypto!

BY_culture

Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture B
Лагатып тэлеграм-канала by_culture — BY_culture
Адрас канала: @by_culture
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры. Мы падтрымліваем актуальныя творчыя праекты і спрыяем зменам у грамадстве праз культуру.
Канал пра нашу дзейнасць @radakultury
Падтрымаць: https://byculture.org/donate
Сувязь: @Byculture_BOT

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2022-09-02 20:12:01
Кампазітар Алесь Ясінскі і аніматар Андрусь Такінданг прэзетуюць новае анімацыйнае відэа In Freedom and Dignity. Праект рэалізаваны пры падтрымцы @by_culture.

У эмацыйным мульціку можна разгледзець класічны сюжэт зярнятка, якое памірае і прарастае, дае новае моцнае жыццё. У ім ёсць і пазнавальныя жаўнеры, людзі ў балаклавах, аўтазакі, бункер, зруйнаваныя гарады. Сярод баявых самалётаў з’яўляюцца таксама цмокі, уяўныя пачвары, монстры з масавай культуры…

Як гэта ўсё сплятаецца ў расповед пра свабоду і годнасць

Для мяне было важна, каб візуальны шэраг зліваўся ў адзінае цэлае з гукавой карцінай. Я хацеў стварыць абагуленыя, нейтральныя, абстрактныя вобразы. Але не ўтрымаўся, бо на мяне ціснулі вайна, штодзённыя навіны. Разумею, што фільм не мусіць быць журналісцкім рэпартажам, але цяпер штодзённасць перамагае і дыктуе свае ўмовы мастацтву. Пагадзіцеся, часам рэчаіснасць усё больш нагадвае фантасмагарычнае, абсурднае кіно”, — кажа @by_culture Андрусь Такінданг.

Глядзець ролік
544 views17:12
Адкрыць / каментаваць
2022-09-02 19:02:08
Новыя #магчымасці для культурных людзей!

Гарыць дэдлайн на #хакатон "Культурны код". Паспейце падаць заяўку, можна ўдзельнічаць офлайн і онлайн. Тут — пра ментараў хакатону.

Open Institute у Варшаве запрашае мастакоў, культурніцкіх аніматараў, грамадскіх актывістаў на некалькі месяцаў заглыбіцца ў сумесную мастацкую працу. Заяўкі — да 4 верасня.

Што яшчэ

Вакансіі ад Беларускай Рады Культуры, майстэрня ад "Медыязоны", стыпендыі, гранты і іншыя #магчымасці ТУТ
570 views16:02
Адкрыць / каментаваць
2022-09-02 18:15:14
Паўла Мажэйку перавялі ў СІЗА.

Гэта азначае, што яму прад'яўлена абвінавачанне і выбрана мера стрымання — змяшчэнне ў СІЗА, паведамляе @belsat

Адвакатка Юлія Юргілевіч, якая абараняла Алеся Пушкіна, таксама ў СІЗА.
610 views15:15
Адкрыць / каментаваць
2022-09-02 17:02:13
Лічаныя гадзіны застаюцца, каб падаць заяўку на непасрэдны ўдзел у хакантоне і акселератары digital-рашэнняў для культуры "Культурны код"!

Наш выканаўчы дырэктар Аляксандр Чахоўскі ласкава запрашае далучацца!

Дэдлайн для анлайн-удзелу: 8 верасня.

Хакатон пройдзе 9-11 верасня 2022 года ў Вільні.

Чым карысны хакатон для вашых культурніцкіх праектаў і падрабязны адказы на іншыя FAQ падрыхтаваў @sekktor

#магчымасці #хакатон
674 viewsedited  14:02
Адкрыць / каментаваць
2022-09-02 15:01:01 "Калі ўся праваахоўная сыстэма краіны стала сістэмай аховы праваахоўніка ад права, дык яна павінна аднавіцца. Няхай нават і шляхам беззаконня цягам месяца. Гэта лепей, чым два гады, якія мы ўсе жывём без закону", — з апошняга слова Аляксандара Фядуты на судзе.

Фядута выступаў даўжэй за іншых, ягонае слова заняло паўгадзіны. У ім ён апісаў дэталі крымінальнай справы, настроі народу і падзеі ў краіне чытаць цалкам. Прысуд па "справе змоўшчыкаў" будзе агучаны 5 верасня.

Яшчэ з навінаў палітвязняў:

Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся ў СІЗА.

Ксенію Луцкіну пачалі судзіць 1 верасня. Ёй пагражае да 12 гадоў зняволення.

Мікіту Слепянку, адміністратару тэлеграм-канала Rezystans запрасілі тры гады калоніі. Юнака абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраванні ім. Прысуд будзе абвешчаны 6 верасня.

Былой палітзняволенай настаўніцы музычнай школы, Аксане Каспяровіч, якую ўнеслі ў "тэрарыстычны" і "экстрэмісцкі" спісы, пяць гадоў забараняецца займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, займаць дзяржаўныя пасады, праходзіць ваенную службу, яе фінансавыя аперацыі падлягаюць асабліваму кантролю. Тэлефонныя рахункі і рахункі заробных карт заблакаваныя. Немагчыма не толькі зняць грошы са сваіх старых рахункаў, але і адкрыць новыя.
211 viewsedited  12:01
Адкрыць / каментаваць
2022-09-02 12:57:10
Новыя #магчымасці для культурных людзей!

Гарыць дэдлайн на #хакатон і акселератар digital-рашэнняў для беларускай культуры "Культурны код". Паспейце падаць заяўку, можна ўдзельнічаць офлайн і онлайн. Вось тут — пра ментараў хакатону.

Open Institute у Варшаве запрашае мастакоў, культурніцкіх аніматараў, грамадскіх актывістаў на некалькі месяцаў заглыбіцца ў сумесную мастацкую працу. Заяўкі — да 4 верасня.

Што яшчэ

Вакансіі ад Беларускай Рады Культуры, майстэрня ад "Медыязоны", стыпендыі, гранты і іншыя #магчымасці глядзіце ТУТ
283 views09:57
Адкрыць / каментаваць
2022-09-02 10:37:09
Тры гады "хіміі" прысудзілі крэатыўнаму дырэктару архітэктурнага бюро Канстанціну Высочыну.

Палітвязня вызвалілі ў залі суда да накіравання ў папраўчую ўстанову.

Нагадаем, што Канстанціна затрымалі 7 красавіка з фармулёўкай "вырашыў у сацсетках хайпануць на тэме ўкраінскіх падзей". Пасля даследавання яго тэлефона сілавікі распачалі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрыццё руху транспарту.

Крыніца: Вясна
529 views07:37
Адкрыць / каментаваць
2022-09-01 19:11:59
Затрыманы журналіст, аператар і фатограф Іван Мураўёў.

UPD
: Івана арыштавалі ў Кальяннай №1, дзе ён з'яўляецца ўпраўляючым. Папярэдне, Мураўёва абвінавачваюць па адным з "экстрэмісцкіх" артыкулаў, паведамляе Наша Ніва.
1.1K viewsedited  16:11
Адкрыць / каментаваць
2022-09-01 19:05:21
Лявон Вольскі прадстаўляе — вострасюжэтны гістарычны серыял "Беларускі сьлед"!

Задалі Лявону пытанні пра яго новую праграму на YouTube, яе ідэю, жанр і адукацыйны патэнцыял:

— Гэта далёка не першая мая спроба забаўляльна-містыфікацыйна-сатырычнага праекту. Цяпер такіх праграмаў вельмі бракуе і наогул бракуе гістарычных ведаў, у тым ліку і па гісторыі Беларусі.

Ідэя ўзнікла з таго, што непрыемна назіраць, як суседзі забіраюць нашых герояў, а дзяржаўнае кіраўніцтва ў Беларусі гэтаму працэсу не тое, што не перашкаджае, а ўхваляе, так што атрымліваецца, што гісторыя Беларусі ледзь не пачынаецца з 1918-га году.

Жанр — Fake-history альбо калягістарычная містыфікацыйная праграма. Каб разняволіць беларусаў і вызваліць іх ад стэрэатыпаў, заахвоціць іх праверыць свае веды з дапамогаю хаця б Google. Каб развіць крытычнае мысленне, не прымаць на веру розную інфармацыю, а правяраць. А то так можна паверыць і ў магутны беларускі ноўтбук, і дызайнерскі матацыкл.

Глядзіце першую сэрыю "Напалеон Банапарт".
976 views16:05
Адкрыць / каментаваць
2022-09-01 16:54:40 Як з'явіліся "Канстытуцыя" і "Геалогія"? Пра свае паэтычныя зборнікі распавядае паэтка, пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута.

"Мяне цікавіла такая з’ява, як канцылярская мова: усе гэтыя абсалютна ненатуральныя выразы накшталт "продаж білетаў на праезд ажыццяўляецца кіроўцам на прыпынках", якія ў Беларусі можна знайсці дзе заўгодна, прычым як па-руску, так і па-беларуску. Я вырашыла, што можна перапісаць паэтычнай мовай які-небудзь важны дакумент, напрыклад, Канстытуцыю.

Потым у кнізе з’явіліся яшчэ дзве лініі — адна, натхнёная прыродазнаўчымі навукамі і светам навокал. Адсюль і назва, якую зборнік атрымаў у беларускім выданні, — "Геалогія". Другая — гісторыя асобы, якая жыве "тут і цяпер", пражывае ўсё, што адбываецца ў яе свеце, і гэтыя падзеі нейкім чынам яе змяняюць, дэфармуюць", — расказвае Ганна ў інтэрв'ю hrodna.life.

"Геалогію" можна набыць у Беларусі тут, тут і тут.
А "Канстытуцю" — у Польшчы ў гэтай краме і ў Беларускім моладзевым хабе.

Яшчэ адна вялікая размова з Ганнай Янкутай — на reform.by
883 views13:54
Адкрыць / каментаваць