Get Mystery Box with random crypto!

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала cabinetbelarus — Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі А
Лагатып тэлеграм-канала cabinetbelarus — Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Адрас канала: @cabinetbelarus
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні

2022-11-05 17:26:38
У Кіеве прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык і Валер Кавалеўскі сустрэліся з Антонам Герашчанкам, дарадцам Міністра ўнутраных спраў Украіны

Падрабязна абмеркавалі магчымыя формы сумеснага супрацьдзеяння прапагандзе, якая значна актывізавалася з пачаткам вайны супраць Украіны.

Абмеркавалі магчымыя фарматы экспертнага і грамадска-палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Украінай.
1.5K views14:26
Адкрыць / каментаваць
2022-11-04 19:51:32
Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валерый Сахашчык пракаментаваў завядзенне крымінальнай справы на стваральнікаў палка «Пагоня»:

«Я па жыцці заўжды стараўся па максімуме ва ўсім, што рабіў і раблю. І дабіваўся поспеху і павагі, часам – узнагародаў. Гэтую «крыміналку» я лічу такой жа адзнакай павагі і карысці, якую я і мае таварышы прыносім нашай Айчыне – Беларусі.

А калі сур’ёзна, то мы дакладна ўсё робім строга ў рамках міжнароднага права. А тое, што ў РБ зараз беззаконне – праблема не нашая. Гэтая вайна скончыцца ў бачнай будучыні. А з ёй скончыцца і гэты рэжым.

Я звяртаюся да людзей, датычных да фабрыкавання крымінальнай справы ў дачыненні да нас: вы здзяйсняеце крымінальнае правапарушэнне, якое трапляе пад артыкулы 395 і 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. І за гэта дакладна давядзецца адказваць у рамках Закона, як і за іншыя дзеянні, якія зараз ажыццяўляюць людзі, што ўтрымліваюць уладу ў Беларусі».
1.5K views16:51
Адкрыць / каментаваць
2022-11-04 14:27:22
У Кіеве прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык правялі працоўную сустрэчу з лідарамі Міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання Вярхоўнай Рады Украіны «За дэмакратычную Беларусь» Аляксеем Ганчарэнкам, Вадзімам Галайчуком і Багданам Ярэменкам

На сустрэчы:

абмеркаваны пазіцыі па ўдзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны;

вызначаны супольныя дзеянні ў палітычнай галіне;

акрэслены напрамкі супрацоўніцтва ў сферы нацыянальнага адраджэння;

вырашана пашыраць кантакты паміж грамадзянскімі супольнасцямі дэмакратычнай Беларусі і Украіны;

вырашана развіваць двухбаковыя адносіны і падтрымліваць працоўную камунікацыю дзеля дасягнення супольных мэтаўабароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі і Украіны.
193.7K viewsedited  11:27
Адкрыць / каментаваць
2022-11-02 17:48:14
«Хочам вярнуць у нашую Беларусь дэмакратыю і закон» — рэпартаж пра трэніроўкі ўдзельнікаў Паспалітага Рушання, арганізаванага пад патранатам Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, апублікаваны на тэлеканале «Белсат»

Дасведчаныя інструктары праводзяць інтэнсіўнае навучанне ўдзельнікаў па фізічных і тэарэтычных дысцыплінах.

На начных занятках удзельнікі навучаюцца арыенціроўцы на мясцовасці, маскіроўцы, арганізацыі і ахове лагера, карыстанню прыладамі начнога бачання.

Аснова Рушання — харугвы, якія ствараюцца паводле тэрытарыяльнага прынцыпу: Варшаўская, Беластоцкая, Віленская, Ўроцлаўская, у кожнай з якіх ёсць свой камандзір.

Паступова будзе стварацца моцная структура, уплыў якой будзе пачуты як за межамі, так і ўнутры Беларусі.

Паспалітае Рушанне — добраахвотнае аб'яднанне беларусаў, якія праз фізічнае і інтэлектуальнае навучанне імкнуцца да абароны незалежнасці Беларусі, аднаўлення законнасці на яе тэрыторыі і адраджэння беларускіх вайсковых традыцый.
2.2K viewsedited  14:48
Адкрыць / каментаваць
2022-11-02 14:36:59
Таццяна Зарэцкая пакідае пасаду прадстаўніцы Кабінета па фінансах і эканоміцы ў сувязі з ціскам на яе асабіста, яе блізкіх і бізнес-партнёраў.

Кіраўніцтва і прадстаўнікі Кабінета выказваюць ёй поўную падтрымку, салідарнасць і разуменне яе рашэння.
Кабінет будзе ўсебакова дапамагаць у расследаванні гэтай справы і прыцягненні вінаватых у ціску на Таццяну да адказнасці.

Святлана Ціханоўская, кіраўніца Кабінета: «Нашая праца ўжо два гады ажыццяўляецца пад пастаяннымі атакамі з боку рэжыму. Я дзякую Таццяне за тое, што яна вырашыла дапамагчы сваёй экспертызай і вопытам. Я лічу вялікай стратай сыход Таццяны. Аднак, я хачу, каб тыя, хто аказваў на яе ціск, ведалі: мы працягнем нашую працу, нягледзячы ні на што. Мы і не чакалі, што будзе лёгка. Але беларусам, якія штодзень жывуць пад пагрозай рэпрэсій, — яшчэ цяжэй».
48.7K viewsedited  11:36
Адкрыць / каментаваць
2022-11-02 13:12:16 Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык распавяла пра беларусізацыю Кабінета, сумяшчэнне мацярынства з інтэнсіўнай прафесійнай працай і прыярытэт бяспекі ў супрацоўніцтве з ініцыятывамі ўнутры Беларусі
 
«Большасць людзей у Кабінеце вельмі добра размаўляе па-беларуску, толькі некаторыя рэдка гэта робяць»

«Калі ты маці, трэба шмат думаць лагістычна, выкарыстоўваць розныя магчымасці, любую вольную хвілінку. Вось і цяпер – даю інтэрв’ю, пакуль чакаю сына з заняткаў»

«Гэта найважнейшая для нас праца, каб беларуская культура заставалася і развівалася ў Беларусі. Але, напэўна, не заўсёды варта пра гэта распавядаць публічна з меркаванняў бяспекі»

«Калі мы будзем ганарыцца, што мы — беларусы, казаць з гонарам: я з Беларусі. Тады скажу, што мы зрабілі сваю працу»

Поўную
гутарку чытайце на сайце тэлеканала «Белсат».
2.0K viewsedited  10:12
Адкрыць / каментаваць
2022-11-01 20:39:49
Прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык сустрэўся ў тэлеэфіры з Зянонам Пазняком і выказаўся па актуальных пытаннях

«Ваяры павінны рабіць сваю справу, а палітыкі — сваю. Я не маю палітычных амбіцый, па сваёй натуры я — ваяр»

«Нацыянальна арыентаванае войска — вельмі важная справа»

«У беларускім войску засталіся расіяне, якія выраслі ў Расіі, для якіх Беларусь нічога не значыць. І зараз яны генералы»

«Вялікая заслуга палка Каліноўскага і іншых беларускіх добраахвотнікаў — у тым што яны змянілі стаўленне да беларусаў»

«Мы можам зараз шмат зрабіць, але я б аднёс гэта да катэгорыі рэчаў, пра якія няварта распаўсюджвацца»

«Трэба вярнуць нашую радзіму ў прававое поле»


Зянон Пазняк выказаўся пра Валерыя Сахашчыка:

«Я успрымаю Валерыя Сцяпанавіча як чалавека прыстойнага, як чалавека гонару»

«Гэта чалавек, які спрыяе беларускай нацыі, які спрыяе стварэнню беларускага войска»

Глядзіце поўную гутарку на тэлеканале  «Белсат».
2.3K views17:39
Адкрыць / каментаваць
2022-10-31 21:31:36 Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык заклікала беларусаў па ўсім свеце ўшанаваць на Дзяды сваіх знакамітых суайчыннікаў

Геніі нашага народа далучаюцца да нас у цяжкія моманты і нагадваюць, што яны трывалі не менш за нас. Яны з’яўляюцца зноў у нашых размовах, у песнях, кнігах, на ўроках гісторыі, на прынтах світшотаў і ў стыкерпаках.

Памяць — нашая сіла. Дзякуючы ёй, мы адчуваем, што ідзем не адныя.

Каб памяць была жывая — з ёй трэба працаваць. Трэба сабе нагадваць пра Дзядоў. Трэба вучыццца іх шанаваць.

Я заклікаю наведаць магілы нашых герояў. Прыносьце на магілы беларусаў кветкі і знічы, прыбірайце іх магілы, калі яны занядбаныя, праводзьце экскурсіі іншым беларусам па такіх гістарычных мясцінах.



2.6K views18:31
Адкрыць / каментаваць
2022-10-29 16:16:27
Каардынацыйная Рада будзе рэструктурызавана, каб у супрацоўніцтве з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам максімальна шырока і дакладна прадстаўляць меркаванне грамадзянскай супольнасці Беларусі

Колькасць сябраў КР будзе павялічана, больш не будзе падзелу на асноўны і пашыраны склад, больш якаснай стане працэдура прыняцця новых сябраў у склад КР.

Запланаваныя змены забяспечаць прысутнасць у КР галасоў розных грамадскіх груп і дазволяць выпрацоўваць новыя рашэнні актуальных грамадска-палітычных праблем.

Рада пачне выконваць новыя функцыі, сярод якіх — зацвярджэнне стратэгічных дакументаў дэмакратычных сіл і арганізацыя адкрытых публічных дыскусій.

Першае пасяджэнне адноўленага складу КР плануецца 16 снежня, і ўжо зараз адбываецца працэс вылучэння новых сябраў Рады, у якім вы можаце прыняць удзел!

Падрабязней пра магчымасць вылучэння новых дэлегатаў і рэструктурызацыю — па спасылцы.
23.8K views13:16
Адкрыць / каментаваць
2022-10-29 11:07:56 «Любы рэжым, які пачынае лезці ў прыватнае жыццё, сям’ю, прафесію, школьны клас альбо навуковую лабараторыю — забівае грамадства» — у заяве да Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій Кабінет асудзіў камунізм, таталітарныя і імперскія ідэалогіі

Беларусь не далучылася да агульнаеўрапейскай палітыкі памяці. У Беларусі да гэтага часу вывучэнне тэмы злачынстваў камуністычнага рэжыму з’яўляецца непажаданым і фактычна забароненым.

Рэпрэсіі адбываліся, пачынаючы з 1917 года, колькасць ахвяраў налічвае сотні тысяч нашых грамадзян.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, меркавана ў Курапатах, расстралялі 132 прадстаўніка беларускай культурнай і палітычнай эліты. Але гэты расстрэл – толькі эпізод у шэрагу іншых злачынстваў камунізму.

Мы асуджаем усе таталітарныя ідэалогіі, ад якіх так пацярпеў і цярпіць зараз беларускі народ.

Любы гвалт над свабодным мысленнем, любое патрабаванне думаць аднолькава, любое памкненне прымусіць усіх быць як адзін — заўсёды ў чалавечай гісторыі вядуць да рэпрэсій.

Толькі безапеляцыйнае асуджэнне таталітарных рэжымаў адчыніць дзверы ў будучыню, дзе Беларусь будзе свабоднай дэмакратычнай краінай.
2.1K views08:07
Адкрыць / каментаваць