Get Mystery Box with random crypto!

Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне К
Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне
Адрас канала: @catholicbelarus
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 175
Апісанне з канала

Нататкі каталіцкай моладзі
catholicbelarus@protonmail.com

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2022-05-07 18:09:22 Настаяцель храмаў у Чэнках і Сеўруках адхілены ад царкоўнай службы з-за ўкраінскага паходжання?

Настаяцель прыходу храма Ціхвінскай іконы Божай Маці ў пасёлку Чонкі і прападобнай Манефы Гомельскай ў вёсцы Севруки Гомельскага раёна Ян Лендел адхілены ад царкоўнай службы.

Знаёмы святара Аляксандр Тарасенка паведаміў у сябе ў Фэйсбуку, што фармальнай падставай адхілення ад службы стала Паходжанне святара - ён родам з Украіны і яму не працягнулі дазвол на занятак рэлігійнай дзейнасцю ў РБ.

Флагшток - Гомельшчына
111 views15:09
Адкрыць / каментаваць
2022-03-21 16:43:13
Як лічыце, ці ў беларускім грамадстве шырока будуць зробленыя высновы з нашай гісторыі ды гісторыі суседзяў?

Крыніца
242 views13:43
Адкрыць / каментаваць
2022-03-21 16:43:12 Божа, няўжо толькі пасля пралітай нашымі братамі крыві вочы беларусаў адкрыюцца?
265 viewsedited  13:43
Адкрыць / каментаваць
2022-03-21 15:36:03
Группа "Христианское видение" присоединилась к межконфессиональному международному проекту "Христиане против войны!". Приглашаем всех подписываться на их телеграмм-канал.
203 views12:36
Адкрыць / каментаваць
2022-03-07 15:30:13 https://catholic.by/3/news/vatican/14369-papa-frantsishak-va-ukraine-tsyakuts-reki-kryvi-i-sljoz
387 views12:30
Адкрыць / каментаваць
2022-03-07 15:29:49 Група польскіх каталіцкіх дзеячаў звярнулася да Папы Рымскага Францішка з прычыны вайны ва Украіне.

На думку падпісантаў, каталікі «павінны дакладна паведаміць, на чыім боку праўда, а дзе зло».

«Таму мы просім Вашу Святасць, узняць усёмагутны голас біскупа Рымскага супраць агрэсіі пуцінскай Расеі супраць беззаганнай Украіны, каб пераканаўча сказаць, хто з'яўляецца вінаватым, а хто ахвярай у гэтым канфлікце», – пішуць каталіцкія дзеячы Польшчы.

На іх думку, «Пуцін упісваецца ў сцэнар антыхрыста, які сее смерць і прыносіць няшчасце», а падтрымка вайны Маскоўскім патрыярхам Кірылам зʼяўляецца «вераадступніцтвам».

«Мы просім Вашу Святасць пайсці па шляху Вашых папярэднікаў, выразна агучыўшы заклік да агрэсара адступіць! Асудзіць злачынствы супраць украінцаў і падкрэсліць іх права на тэрытарыяльнае адзінства дзяржавы. Калі ў Свеце павінен быць мір, Украіна павінна перамагчы ў гэтай справядлівай вайне, як вайсковым, гэтак і невайсковым шляхам», – гаворыцца ў лісце.
301 views12:29
Адкрыць / каментаваць
2022-03-03 16:25:12
«Мы не бандыты. Нашы дзеці не акупанты»

Палешучка з Маларыты Людміла Рамановіч звярнулася з пісьмом-пратэстам на сайт Адміністрацыі прэзідэнта. Жанчына выказала пратэст удзелу Беларусі ў братазабойчай вайне.

«Я, грамадзянка Рэспублікі Беларусь — палешучка. Нарадзілася ў 5 км ад украінскай мяжы, жыву ў 15 км ад украінскай мяжы. Усё жыццё гавару на дыялекце ўкраінскай мовы. З задавальненнем карыстаюся беларускай.

Украінцы нам не чужыя. А такім, як я і спадар Лукашенка, варта падумаць, колькі ў нас украінскай крыві. Мне сорамна за тое, што з нашай зямлі ляцяць ракеты ў бок мірных людзей ва Украіне»

Чытаць пісьмо цалкам
357 views13:25
Адкрыць / каментаваць
2022-03-03 16:13:16 Специальный выпуск - Великий Пост
263 views13:13
Адкрыць / каментаваць
2022-03-03 15:50:15
Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі: Просім, каб нашая краіна не прымала ўдзел у гэтай вайне.

Беларускія біскупы падрыхтавалі адмысловы зварот. У ім яны выразілі заклапочанасць што “палітычны канфлікт паміж Расіяй і Украінай перайшоў у фазу вайны”.

“Мы суперажываем нашай паўднёвай суседцы Украіне, якая перажывае трагедыю”, — пішуць біскупы, — “сёння, калі вырашаецца будучыня не толькі Украіны, неабходна зрабіць усё магчымае, каб знайсці мірнае вырашэнне канфлікту”.

Біскупы заклікалі “каб тыя, ад каго гэта залежыць, не дапусцілі, каб нашая краіна прымала ўдзел у гэтай вайне”. Усіх вернікаў яны просяць пасціць і маліцца, а таксама аказваць пасільную дапамогу ўсім пацярпелым.
217 views12:50
Адкрыць / каментаваць
2022-02-27 12:50:33 Падтрымваем заклікі выказаць сваю не толькі грамадзянскую, але і хрысціянскую пазіцыю адносна падзей у нашай братэрскай Украіне. Мільёны простых людзей зараз пакутуюць толькі з-за таго, што двое старых дыктатараў-вар'ятаў вырашылі разгуляць геапалітычны гамбіт, спадзеючыся на тое, што ўсе атрымаецца і яны, пацешыўшы сваё самалюбства, застануцца ў плюсе.

Вось толькі адказваць за ўсё гэта будзем менавіта мы - простыя беларусы. Адказваць перад нашымі дзецьмі, адказваць перад сваім сумленнем, адказваць перад Богам. Выяўляючы абыякавасць да таго, што адбываецца, беручы ўдзел у рэферэндуме, мы толькі хлусім самі сабе. Бо мы моцныя, а галоўнае згуртаваныя духам мірныя людзі.

Паўтара года назад мы паказалі ўсяму свету што выступаем вылучна на боку чалавечых воляў, справядлівасці і праўды. Дзясяткі хрысціянскіх актывістаў розных канфесій проста зараз пакутуюць за кратамі (а некаторых, на жаль, ужо няма з намі), паказваючы сваім прыкладам, што значыць быць адданым Богу і свайму народу. Дзясяткі тысяч змушаных эмігрантаў, тысячы неабгрунтаваных крымінальных спраў і штрафаў...

Ці можам пасля гэтага заставацца ўбаку?

Ці можам мы ўзяць і адрынуць тое, дзеля чаго змагаліся гэтыя паўтара года?

Ці можам мы заплюшчыць вочы на пакуты нашых братоў-хрысціянаў? Асабліва пасля сітуацыі з мігрантамі, якім хрысціянскія дабрачынныя арганізацыі збіралі дапамогу, нягледзячы на тое, што прывоз бежанцаў быў чарговай спробай Л3% і яго гаспадара націснуць на краіны Захаду.

Няўжо цяпер мы застанёмся абыякавымі?

Няўжо адмовімся ад ідэі міру, ідэі стварэння той самай краіны, якая сапраўды будзе краінай для жыцця? Для жыцця ў ПРАЎДЗЕ, узаемапавазе і любові.

Не заклікаем. Проста задаём пытанні, на якія мы ўжо сабе адказалі.

Не адмовімся. Не застанёмся ўбаку.

Божа, дапамажы Украіне і дай сіл выстаяць нам, простым беларусам.

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!
150 views09:50
Адкрыць / каментаваць