Get Mystery Box with random crypto!

ЧСВ на пальцах

Лагатып тэлеграм-канала chaly_na_paltsach — ЧСВ на пальцах Ч
Лагатып тэлеграм-канала chaly_na_paltsach — ЧСВ на пальцах
Адрас канала: @chaly_na_paltsach
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.31K
Апісанне з канала

Стрымы Чалага за 2 хвіліны замест 2 гадзін
Старонка канала на Patreon, дзе дадаткова будуць рэзюмэ інтэрв'ю вядучых беларускіх аналітыкаў (Шрайбман, Лебядок, BEROC і іншыя)
https://www.patreon.com/belarus_analytics

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2021-11-15 22:23:43 Чалы LIVE #29 (13 лістапада 2021)

1. Лукашэнка хоча прамых перамоў з вядучымі заходнімі краінамі, лепш за ўсё ЗША, каб легітымізаваць сябе. Плюс каб Масква яго абараняла. Ідэя мігранцкага крызісу - каб раскалоць захад і стварыць сцэнар, калі ў краінах ЕС прыйшлі да ўлады анты-ЕС сілы.

2. Удар на Літву спачатку быў таму, што маленькая краіна і здавалася бы невялікая колькасць мігрантаў для яе значная. Пераарыентацыя на Польшчу нелагічная, бо унутры палітычны крызіс у Польшчы і так ёсць, але па мігранцкаму пытанню там наадварот даволі шырокі кансэнсус.

3. Беларусь цяпер не донар рэгіянальнай стабільнасці, як казалі некаторыя аналітыкі - а пагроза для яе. У Лукашэнка матыў "одумайтесь" - ён пераносіць свае праблемы на іншых.

4. Падпісанне інтэграцыйных мапаў па скайпу - гэта камічна. У плане наднацыянальных ворганаў там нічога няма. Для РФ галоўнае - перакрыць кантрабандныя схемы. РФ не ўпісваецца за АГЛ, а проста кажа ЕС "размаўляйце з АГЛ". Асабліва грашовай падтрымкі няма.

5. Транзіт Лукашэнка аднабакова не перакрое, бо аўтаматычна прыйдзецца плаціць вялікія грошы за выкуп трубы, якіх у Беларусі няма.

6. У Пуціна гістарычная траўма супрацьстаяння з Польшчай як альтэрнатыўным славянскім цэнтрам. Таму, магчыма, Лукашэнка на гэтым і гуляе. Мігранцкі крызіс - не бліцкрыг, як кажуць некаторыя аналітыкі, якія крадуць у Чалага ўсё ідэі, а доўгатэрміновая рэч. Каб рытарычна казаць пра польскую ваеншчыну.

7. Па ітогу канешне мігранцкі крызіс можа ўдарыць і па Беларусі. Нейтральнай зоны не існуе, таму мігранты парушаюць вялікую колькасць парушэнняў заканадаўства. Яны маюць права прасіць вусна абароны на мяжы, але беларускія сілавікі не даюць ім гэтага зрабіць.

8. РФ хацела б быць пасярэднікамі ў перамовах паміж ЕС і РБ. Але ЕС на гэта не гатовы. Навіна пра гатоўнасць Меркель і Лукашэнка размаўляць - хутчэй за ўсё фэйк.

9. Стратэгіі ў уладаў няма. Канструкцыю "як сыйсці так, каб не сыйсці" Лукашэнка прыдумаць не можа. Канструкцыя з ВНС няжыццяздольная.

10. Не трэба замінаць Лукашэнка шкодзіць самому сабе. У яго няма рэсурсаў каб яго стратэгіі мэдмэна паверылі.

11. Эканоміка не працуе нармальна, пры такой знешняй кан’юнктуры павінна была расці на 7-8%, а не на 3%. Нацбанк - самае вялікае расчараванне Чалага. Гэта больш не апошні бастыён адэкватнасці, а цяпер яны згодныя на эміссійнае крэдытаванне. Вяртаемся да практык 90х. Калі планы ўладаў будуць рэалізаваны, будзе шмат шкоды эканоміке.

12. У дэмакратычных сілаў фарміруецца кансэнсус, што трэба ўдзельнічаць у рэферэндуме, і гэта добра. Цэль тут - паказаць, як нас шмат.

13. Лукашэнка дзяржаўны патэрналіст, а Гітлер наадварот сацыял-дарвініст і ледзь не лібертарыянец.

14. Смерць Бандарэнка гэта незажываючая боль. Правасуддзе свяршыцца. Ціханоўская атрымае авацыі ў беларускім парламенце, як і ў бундэстаге нядаўна.
1.1K views19:23
Адкрыць / каментаваць
2021-10-31 20:26:03 Чалы LIVE #28 (30 кастрычніка 2021)

1. Такое ўражанне, што ўвесь Менск у Варшаве. Беларускаму бізнэсу цяжка стартаваць за мяжой бо недахоп сацыяльнага капіталу. Захад задаволены. што Ціханоўская падтрымлівае рэформы ў Беларусі і праграмы дапамогі РБ ад Захаду. А пакуль - грошы на падтрымку рэформаў могуць быць накіраваны ў Украіну, Грузію - і дапамагчы ў тым ліку беларусам замежжа. Ёсць прапанова аднабакова лібералізаваць гандаль паслугамі з ЕС (бо ён амаль выключна прыватны)

2. Калі ўлада зменіцца, то ў Беларусі будзе шмат танных грошаў з Захаду, не толькі міжнародных інстытутаў, а і прыватнага бізнесу. У 1994-1995 быў вялікі інтарэс інвестараў да РБ, бо прайшлі першыя дэмакратычныя выбары, і так жа будзе адразу пасля АГЛ.

3. Штаб Ціханоўскай доўга не хацеў даваць інтэрв’ю Венедыктаву, хаця ён шмат разоў прасіў. Паказальна, што ботаў-каментатараў не было, значыць Крамлю было істотна паглядзець на грамадскую думку на гэты конт.

4. Ціханоўская не сказала Венедыктаву нічога новага, але гэта і добра. Гісторыя Беларусі паказвае, што чалавека, які вельмі хоча ўлады, выбіраць небяспечна. Але ў нас можа быць унікальная магчымасць - калі ва ўладзе часова стане чалавек, які ўлады не хацеў.

5. Пуціну істотна ведаць,- які матыў у Ціханоўскай, ці ёсць матыву помсты і ці ёсць адданасць легальнаму трэку. Бо Пуцін не зможа падтрымаць кандыдата "вуліцы".

6. АГЛ хоча размаўляць з Папай Рымскім ці мінімум Байдэнам, а вось Ціханоўская хоча размаўляць з людзьмі з улады АГЛ на перамовах. А там мала рэальных лукашыстаў. ЧСВ пасылае сігнал чыноўнікам "отречение не есть предательство".

7.Крэмль намагаецца знайсці механізм перамоў аб перадачы ўлады ў Беларусі. "Хросныя бацькі" былі, калі было трэба, каб АГЛ падпісаў дамову аб Мытнам Саюзе. ЧСВ ставіць, што нічога істотнага 4 лістапада не будзе падпісана, і пойдзе пагаршэнне адносінаў паміж РБ і РФ.

8. Дылеўскі кансультаваўся з Санікавым і Балкунцом, стачка непадрыхтавана, НАУ і Ціханоўская правы.

9. Адзін вядомы палітычны аналітык напісаў пост абсалютна па лякалах маніпулятарных прапагандысцкіх мэсаджаў. Па-першае, "вы можаце мяне не чытаць, але...". Другое: "гэта можа і дзіка але 2х2=4 нават калі гэта кажа БТ". Абсалютна так жа робіць і прапаганда. Плюс хаця Ціханоўская не пры чым, чамусьці па ітогу вывад пра тое, што Ціханоўская губляе аўтарытэт. І чамусьці ён не вініць Саннікава і іншых.

10. У аналітыка яўна нешта персанальнае супраць Ціханоўскай, бо называў яе не палітыкам, і пісаў, што яе сустрэчы з заходнімі палітыкамі чыста дэкаратыўныя. Ён трапіў у сітуацыю, калі ён памыляўся, і цяпер чапляецца да Ціханоўскай. Чаму не да Саннікава? Да Саннікава ж чапляўся - калі Саннікаў знішчыў сваю кар’еру праз фота катлет.

11. Наогул у пасце няма нічога аналітычнага, і хай гэты аналітык не распавядае, што ён не псіхатэрапеўт. Ён робіць cherry picking аргументаў, як і тыя, хто потым прайграе на фондавых рынках. У донараў няма дэдлайнаў, таму хай канспіратыўныя тэорыі свае не прасоўвае. ЧСВ нікога не абвінавачвае. І гэты аналітык трапіў на жоўтыя слівы. Хочацца задаць пытанне "на каго працуеш?", але ЧСВ не будзе.

12. Дылеўскі не вораг і не неразумны. ЧСВ верыць, што працоўны рух у РБ магчыма стаміўся і хоча ўзарваць сітуацыю. Як гэта рабіў Міхаіл Таль у шахматах супраць пазіцыйна моцных гульцоў. А можа аналітык і мае рацыю, ну так бывае і прапаганда мае рацыю. Але версія ЧСВ тлумачыць факты без дагадак.

13. Не трэба недаацэньваць эмоцыі, з-за эмоцый АГЛ пасадзіў самалёт. І гэта не памылка, гэта вымушаная памылка. На ініцыятыву стачкі будзе оверрэакцыя з боку АГЛ, а такое яму на карысць не ідзе.

14. Шэйман у жніўні сказаў АГЛ праўду, якія дрэнныя ў яго справы. Апошні час у АГЛ гэта серыя траўмаў (дакладней, адна і тая ж траўма, якая пастаянна паўтараецца) - яго памылковая рэакцыя на каранавірус, потым выбары і так далей. АГЛ змагаецца за тое каб выжыць. Яго траўма працягвае паўтарацца. І ў гэтым уплыў сіл дабра на АГЛ - правакаваць яго, паўтараць яго траўму яшчэ і яшчэ.

15. Сульшэр у МЮ зрабіў шмат добрага, але сітуацыя яго перарасла, трэба сыходзіць.
2.6K views17:26
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 12:58:07 ЧСВ на пальцах pinned «Сябры, нагадваю, што адчынілася старонка канала на Patreon https://www.patreon.com/belarus_analytics Там - па меры атрымання ахвяраванняў - для патронаў будуць публікавацца кароткія тэкставыя рэзюмэ інтэрв'ю і выступленняў вядучых беларускіх аналітыкаў (Арцёма…»
09:58
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 12:58:01 Сябры, нагадваю, што адчынілася старонка канала на Patreon https://www.patreon.com/belarus_analytics

Там - па меры атрымання ахвяраванняў - для патронаў будуць публікавацца кароткія тэкставыя рэзюмэ інтэрв'ю і выступленняў вядучых беларускіх аналітыкаў (Арцёма Шрайбмана, Сяргея Чалага, Ягора Лебядка, BEROC і іншых) - то бок не толькі рэзюмэ Чалы Live (якія будуць і надалей публікавацца для ўсіх на гэтым канале).

Тэкставыя рэзюмэ, ўжо даступныя патронам:

1. Арцём Шрайбман - Ток Наша Ніва (13 жніўня 2021).
2. Кацярына Барнукова - Ток Наша Ніва (24 кастрычніка 2021)
3. Валерый Карбалевіч на Еўрарадыё (25 кастрычніка 2021).
4. Ягор Лебядок у BalaganOFF (23 кастрычніка 2021)
5. Сяргей Чалы і Рыгор Астапеня (ReShape) - Як прасоўваць рэформы ў 2022 (13 кастрычніка 2021).

Да таго ж патроны будуць атрымоўваць доступ да рэзюме стрымаў Чалы Live раней, ніж яны будуць публікавацца на гэтым канале.

Усё проста: чым больш ахвяраванняў, тым больш тэкставых рэзюмэ. Вялікі дзякуй усім, хто ўжо падтрымлівае і загадзя ўсім, хто падтрымае!
2.8K views09:58
Адкрыць / каментаваць
2021-10-23 21:16:11 Чалы LIVE #27
(23 кастрычніка 2021)


1. Шмат падзей на тыдні імгненна падцвердзілі тое, што ЧСВ меў рацыю пра нераўнаважны стан сістэмы (і гэты тэрмін услед за ЧСВ усе ўжываюць, як і італьянскую забастоўку). Уладзе істотней, што пра яе пішуць, ніж наколькі паспяхова яна дае рады.

2. Перакананне АГЛам самога сябе ў альтэрнатыўнай рэчаіснасці перастае працаваць, і гэта б’е па яго псіхалагічным стане і стане сістэмы. Ён непакоіцца пра сістэму - таму і ў бальніцы пытаў пра тое, ці выбудавана сістэма. У яго ўсё рушыцца і ён едзе туды, дзе яму скажуць, што ўсе добра.

3. Яшчэ пра сістэму АГЛ узгадаў з нагоды Канстытуцыі "не разбалансаваць сістэму". Яго пасыл сістэме "я не ведаю што трэба рабіць, але хачу выглядаць добра і не выглядаць ідыётам". Таму і абавязковы масачны рэжым адмянілі, бо ўся яго рыторыка была супрацьлеглай. Сістэма ў ступары.

4. АГЛ кажа, что чакае дыверсій да рэферэндуму. Гэта проста ён прагаворвае свой страх, ён не разумее што рабіць з рэферэндумам.

5. Стаўленне да АГЛ на Захадзе (нямецкі артыкул пра АГЛ як главара банды), і ў РФ (зліў даследвання ВЦИОМ) праясняецца. ВЦИОМу ЧСВ не надта давярае, але гэта замова адміністрацыі прэзыдэнта РФ. Як і ў Вардамацкага пытанне эканомікі на 1 месцы, і падтрымка рэформ вялікая (76% за, 6% супраць), што падцвярджае ў чарговы раз, што ЧСВ мае рацыю.

6. Раней ці пазней Масква прызнае дваеўладдзе. Адэкватнасць і ўплыў АГЛ будзе зніжацца. РФ незадаволеная АГЛ, і будуць наступныя серыі Хросных Бацек. Падрыхтоўка грамадскай думкі да жорсткіх дзеянняў Крамля ў дачыненні да АГЛ хутка пачнецца.

7. АГЛ дарма здзекваецца з карантынных мераў каб трапіць да Пуціна, яму ж горш будзе з-за здзекаў, бо Пуцін такога не любіць. А вось патрабаванне АГЛ не хадзіць да яго ў маске ЧСВ вельмі падтрымлівае.

8. Даследванні праўладнага БІСІ парадаксальнае - быць беларусам - гэта любіць беларусаў, не быць на іх падобным. То бок гэта пошук нейкіх выдуманых беларусаў. Гэта і ў рэальных даследаваннях бывае - ўсе кажуць пра добрыя якасці беларусаў, але прызнаюць што нават самі не адпавядаюць ім.

9. Палітыка беларускіх уладаў - усе больш надзея на цуд, бо АГЛ непакоіць тое, як ён застанецца ў гісторыі. Ён не хоча займацца аператыўным кіраваннем. Каранік, Піневіч і іншыя - баязліўцы, якія адказныя за дзесяткі тысяч жыццяў. АГЛ разумее, куды ўсё ідзе, і што ён ідзе да лёсу Кадафі, Мілошэвіча і Хусэйна.

10. Паўночную Карэю кормяць суседзі, бо ніхто не хоча гуманітарнай катастрофы, і таму яна трымаецца. Нацыстцкая нямеччына жыла за кошт награбленага ў захопленых краінах. СССР павінен быў пацярпець крах ці вымушаны быў бы правесці рэформы кітайскага фармату яшчэ ў канцы 60х - калі б не сыравіна.

11. Манчэстэр Юнайтэд будзе цяжка, і будуць нестабільныя вынікі. Раналду не прэсінгуе, трэба мяняць сістэму і адмаўляцца ад прэсінгу наогул. Ёсць і трэнерскія пытанні, асабліва па стандартным становішчам.

12. Ісці на рэферэндум трэба. Магчыма проста абазначыць сябе маскамі, і ўсім хто супраць АГЛ проста прагаласаваць за нейкі пункт, не істотна за які.

13. Дэні Родрык і Рыкарда Хаўсман - найбольш уплывовыя эканамісты зараз. Давід Рыкарда і Джон Мэйнард Кейнс - найбольш уплывовыя ў гісторыі эканамісты, плюс былі паспяховыя на практыцы.

14. Навошта АГЛ інтэрв’ю CNN? Ён думае, што ў яго талент аратара, і ён зможа ўсіх на захадзе пераканаць. Навошта Пуціну інтэрв’ю CNBC? Для ўнутранага ўжывання, і проста - як яму падаецца - пасмяяцца з Захаду. У яго наогул праблемы з кагнітыўнай функцыяй.

15. Сам сябе не пахваліш - ніхто не пахваліць. Нераўнаважнасць і дысфункцыянальнасць сістэмы ўлады па прычыны ідэасынкразій АГЛ відавочная. Атачэнне АГЛ - не злыя, а проста баязліўцы - што яшчэ горш. На нашых вачах мы бачым як сістэма прыходзіць у поўную нягоднасць.
3.6K viewsedited  18:16
Адкрыць / каментаваць
2021-10-16 21:11:59 Чалы LIVE #26 (з госцем - Дзмітрыем Крукам ) - 16 кастрычніка 2021

1. Крук: беларускае грамадства вельмі вырасла, людзі зараз не хочуць выбіраць, якія рэформы трэба, а хочуць самі ўдзельнічаць у тым, якія яны будуць (гарызантальная сацыяльнаць па Коршунаву). Таму і створаны банк ідэй. Рэформы/мадэрнізацыя зверху гэта гісторыя 90х.

2. Крук: Мінскі кансэнсус (пра тое, што фін рэсурсы ў эканоміке размяркоўваюцца неэфектыўна на карысьць дзяржсектара) не мог прывесці да рэальных рэформаў. Чалы: Мінскі кансэнсус быў істотны, бо ён вельмі шырокі і нічога не змянілася з таго часу, як ён быў дасягнуты.

3. Крук: нават калі Мінскі кансэнсус бы да чагосьці прывёў, гэта б 5-7 гадоў дало рост, а далей патэнцыял быў бы вычарпаны. Неабходныя фундаментальная рэчы: адукацыя, мясцовае самакіраванне і г.д - тое, што дасць эфект на гарызонце 20-30 гадоў.

4. Чалы: бізнэсу ў РБ гістарычна вельмі не хапала кваліфікаваных рабочых, але калі няма макра стабільнасці - іх больш хвалюе валютны курс. А не вітаем лі мы ў воблаках, бо ў краіне трэш? Крук: так, можа быць, але трэба рэагаваць на стан соцыўма. Улады намагаюцца развіццё соцыума тармазіць, але гэта як цячэнне, і яно раней ці пазней плаціну ад уладаў прарве. А мы гэтаму цячэнню дапамагаем. Людзі хочуць ведаць і думаць пра тое, што за плацінай.

5. Чалы: у Крука ёсць візія новай Беларусі? Крук: у мяне персанальна ёсць, але банк ідэй створаны для таго, каб розныя візіі маглі канструяваць у тым ліку паліт партыі, і кожны мог узяць свае. Чалы: для мяне гэта мінус, бо тады незразумела что хацеў сказаць аўтар. Крук: могуць быць розныя візіі ў розных рэгіёнах, напрыклад па рэформе адукацыі - без адзінай палітыкі для ўсёй краіны - і "паліфанія сэнсаў" гэта ок.

6. Чалы: але як мы трапім у новую Беларусь і калі? Крук: гэта задача палітыкаў, а мы ім дапаможам з праграмамі, бо ім зараз не да гэтага.

7. Крук: знешнеэканамічны цуд пачаў праяўляцца на пачатку 2021, а зараз крыху здуваецца, і пазітыўныя эфекты яшчэ будуць - але гэта гісторыя максімум 2-3 год. Па росту ВУП калі браць з піку 2019 мы выглядаем нядрэнна. Але ўвосень 2020 былі блізка да сур’езнага фінансавага крызісу, і ён яшчэ можа здарыцца - калі цуд пройдзе.

8. Чалы: 2-3 года кажуць і ўлады, гэта ім срок каб усе зачысціць. Чытачы каналу сумняваюцца ў нераўнаважным фазавам пераходзе. Але страх уладаў і прапагандыстаў, які дагэтуль ёсць, паказвае, што яны жывуць на балоце з тарфяным пажарам. Сістэма далёкая ад раўнавагі. І гэта прывядзе да нечаканых і незваротных падзей. Вось пра гэта трэба казаць, а не думаць пра рэформы з доўгатэрміновымі эфектамі.

9. Няма і не можа быць калектыўнага Лукашэнка пасля яго. Любая канструкцыя можа быць адменена, калі прэзідэнтам стане іншы чалавек.

10. Лукашэнка разумее, што прайграў выбары і праводзіць сэнсы псіхатэрапіі для сябе шляхам сустрэч з "прэзідэнцкім народам", і абяцае сваёй сістэме, што гэта апошні срок.

11. Даследванні Вардамацкага: людзей больш за ўсё непакоіць гвалт сілавікоў, каронавірус і дрэнная эканоміка (з сакавіка 2020 так у плюс стаўленне не вярнулася). Праўладныя апытанкі малююцца. Вардамацкі згодны, што АГЛ атрымаў на выбарах нават менш, ніж у яго рэйтынг, бо было пратэстнае галасаванне.

12. Цяпер усе будуць думаць, што ў тэлеграме Губопіка пастаянна фэйкі. Эфект быў не такі вялікі. Але ёсць новае - цяпер незарэгістраваныя аб’яднанні можна прызнаваць экстрэмісцкімі. Гэта будзе накіроўвацца супраць КС, рабочага руху, а таксама чатаў.

13. Беларусь мела лепшыя стартавыя ўмовы, каб змагацца з каранавірусам - вялікая колькасць коек, але абсалютна зафэйліла антыкавідную палітыку з-за адмаўлення небяспекі. Піневіч скардзіцца, што раней вакцынаваліся дысцыплінавана ад грыпу, то бок насельніцтва не антываксэры, плюс папулярныя туры па вакцыны ў Украіну, Польшчу.

14. Мы пачынаем назіраць перамены ў стане сістэмы - ад імпульсіўных імгненных рашэнняў Лукашэнка да параліча - і каранавірус, і мігранцкі крызіс, і крызіс знешняй легітымнасці. Праблемы маскіруюцца экспартным цудам.

15. Муры на мяжы з РБ - як у Рымскай Імперыі - вароты, за якімі скончваецца цывілізаваны свет.
3.1K viewsedited  18:11
Адкрыць / каментаваць
2021-10-10 00:20:17 Чалы LIVE #25 (9 кастрычніка 2021)

1. Людзі з буйнымі зберажэннямі забралі грошы з валютных дэпазітаў, падумалі пару месяцаў і пачалі інвеставаць у нерухомасць. Таму і курс белкі расце. Але усе чакаюць дэвальвацыі - таму такая вялікая розніца паміж валютным і рублёвымі дэпазітамі.

2. World Bank верыў-верыў у беларускую эканоміку, але цяпер перастаў. Таму што патэнцыял у яе класны, але не рэалізуецца. У крызісе 2015 была падушка роста валютных даходаў насельніцтва 12-14 - зараз будзе такі ж па глыбіні крызіс, але падушкі ўжо ня будзе.

3. Карычы былі карыснымі АГЛ, калі яны былі пасярэднікамі з цывілізаваным бізнэс-светам. Цяпер яны яму не патрэбныя, таму магчыма ён ад іх і пазбавіўся.

4. МВФ быў дрэнным, калі валіў Грэцыю, але цяпер выправіўся і будзе істотным калі прыйдзе даўгавы крызіс развіваючыся краін.

5. Крыпту чакае крах. Гэта ўсё бурбалка. Таксама цяжка будзе фэйсбуку. ЧСВ усё гэта прадказваў. І Тэсле кранты бо хлусілі па autonomous driving.

6. Вартасць парадаў Іасуба (рана/позна бяжаць у абменнікі) па валютных курсах раўна 0. Але гэта сяброўскі папрок. Таксама і палітаналітыкі даюць бессэнсоўныя прагнозы пад лінейку. Намагацца абваліць курс няма сэнсу, бо можна так толькі згубіць грошы.

7. Калі АГЛ кажа пра сацапытанкі - ён ніколі не кажа пра тое, як ішоў падлік галасоў і які рэальна быў вынік выбараў. Галоўная праблема сведак секты 80% - дзе 80%? Лічбы тых, хто за АГЛ нельга параўноўваць з тымі, хто за пратэст- бо яны не маблізуемыя, не матываваныя і не паліт суб’ект.

8. АГЛ шукае сваю базу і яму прыходзіцца казаць ужо пра патрэбкааперацыю як інструмент сувязі з глыбінным народам (вёскі да 10 чалавек).

9. Рэжым АГЛ - касплей на позні сталінізм, што па сутнасці архаічны адказ на выклікі сучаснасці. Узяць з Захада ўсю тэхніку і павярнуцца да яго задам.

10. ЧСВ прапаноўваў канцэпцыю прэвентыўнага канфармізма - знешняя лаяльнасць і фіга ў кармане, яшчэ з савецкіх часоў.

11. Астапеня і Коршунаў не так і не там шукаюць людзей якія за ўладу. Не трэба пытаць у іх пра палітыку, трэба пытаць іх пра спажывецкія паводзіны, як Вардамацкі.

12. Калі ўлада згубіла сувязь з народам, то ў народа ёсць два рэжыма як у Пушкіна было "народ безмолвствует" і "бунт бессмысленный и беспощадный". І ўладзе прыходзіцца гадаць, калі другі рэжым уключыцца, і яна становіцца ўсё больш папулісцкай - таму і АГЛ кажа пра "не даць цэнам вырасці, а тое сапраўдная рэвалюцыя будзе".

13. Але такія падзеі, якіх баіцца АГЛ - гэта будзе дрэнны варыянт і наадварот контррэвалюцыя супраць буржуазна дэмакратычнай феміністычнай рэвалюцыі. Замена дракона на дракона.

14. Напружанне нарастае, і АГЛ адчувае свае слабыя месцы і па сутнасці прызнаецца ў тым, як не працуе больш сістэма сувязі яго з глыбінным народам.
4.1K views21:20
Адкрыць / каментаваць
2021-10-08 17:43:25 ЧСВ на пальцах pinned «Сябры, адчынілася старонка канала на Patreon https://www.patreon.com/belarus_analytics Там - па меры атрымання ахвяраванняў - будуць публікавацца кароткія тэкставыя рэзюмэ інтэрв'ю і выступленняў вядучых беларускіх аналітыкаў (Арцёма Шрайбмана, Сяргея Чалага…»
14:43
Адкрыць / каментаваць
2021-10-08 17:43:18 Сябры, адчынілася старонка канала на Patreon https://www.patreon.com/belarus_analytics

Там - па меры атрымання ахвяраванняў - будуць публікавацца кароткія тэкставыя рэзюмэ інтэрв'ю і выступленняў вядучых беларускіх аналітыкаў (Арцёма Шрайбмана, Сяргея Чалага, Ягора Лебядка, BEROC і іншых) - то бок не толькі рэзюмэ Чалы Live (якія будуць і надалей публікавацца для ўсіх на гэтым канале).

Усё проста: чым больш ахвяраванняў, тым больш тэкставых рэзюмэ. Вялікі дзякуй загадзя ўсім, хто падтрымае!
3.3K views14:43
Адкрыць / каментаваць
2021-10-02 21:05:30 Чалы LIVE #24 (2 кастрычніка 2021)

1. ЧСВ прышчапіўся J&J, два дні пакутаваў. Вакцынацыя гэта добра. Навукоўцы малайцы, а вось багатыя краіны зажымаюць вакцыны, плюс людзі са сваім антываксерствам падводзяць.

2. Па забойству КГБшніка істотна не тое, што здарылася, а рэакцыя. Як і прадказваў ЧСВ - гэта яшчэ адзін нераўнаважны фазавы пераход, што паказвае эмацыянальная рэакцыя прапагандыстаў у стыле "цяпер вам бчбесам капец", як і пасля самалёта.

3. Характэрна, якія розныя спачуванні дзеючага прэзідэнта (АГЛ, толькі адной сям’і) і абрана прэзідэнта (Ціханоўскай, абедзвюм сем’ям). Кейс Вадзіма Генадзя Мажэйка - гэта кейс Барысевіч 2.0.

4. Нават АГЛ не адрэагаваў адразу і сказаў супакоіцца і што рана даваць ацэнкі, бо ён інтуітыўна разумее небяспеку пераўтварэння ў рэжым чорных палкоўнікаў. Але яму цяжка спыніць сілавікоў. А яго прыхільнікі немабілізуемы. Але халодная грамадзянская вайна можа пераўтварыцца ў гарачую. Працэсы могуць стаць непадкантрольнымі.

5. АГЛ прызнаў італьянскую забастоўку чыноўнікаў, уключаючы нават КГК, які самога трэба кантраляваць.

6. "Даносчыкаў" з базы кіберпартызан насамрэч даволі мала, плюс вялікая доля там гарадскіх вар’ятаў.

7. ЧСВ быў першым, хто прадказаў інцыдэнты на мяжы яшчэ калі Хрэнін ужыў слова "проксі" у Маскве. У Сочы было нешта пра мігрантаў, адзернулі АГЛ, таму ён будзе намагацца суцішыць тэму.

8. Заборы на мяжы з Украінай, Польшчай і Прыбалтыкай - гэта як заборы паміж Рымскай Імперыяй і варварамі на ўсходзе.

9. АГЛ сам не разумее, чаго хоча ад новай Канстытуцыі. Ён абяцаў гэта Маскве, але рабіць не хоча нічога і пракрастыніруе. Тое ж самае і з інтэграцыйнымі картамі. Няма зверху паліт рашэння і волі. АГЛ нават пераходны працэс не ведае, як зрабіць. Ён зрабіў такую сістэму, калі без яго новы прэзідэнт можа рабіць што хоча і адмяніць любыя механізмы кшталту саўбезу і г.д.

10. АГЛ шукае, каб была паперка, якая легітымізуе яго і наогул усё, што заўгодна (як паперка ад ВНС пра легітымнасць выбараў). Ён хоча, каб усе на каленях яго прасілі і дзякавалі - толькі так. Як у п’есе пра Рычарда ІІІ у Шэкспіра.

11. Не трэба мысліць логікай "ажаніцца на ўсё жыццё", а трэба як украінцы - не баяцца рабіць памылкі і пераабіраць прэзідэнта. А ў АГЛ ідэя зрабіць абсалютна герметычную сістэму, дзе органы абіраюць адзін аднаго і народа не было зусім. Ён хоча зрабіць так, каб памяняць нешта, але каб адначасова не памянялася нічога.

12. Карбалевіч правы, што АГЛ хацеў бы вярнуцца ў спакойны перыяд лютага - траўня 2021, пасля ВНС і перад самалётам. Але спачатку АГЛ сам устроіў кейс з Пратасевічам, а потым ужо прыйшоў чорны Лебедзь, але заканамерны. АГЛ не можа супакоіцца - кожны аўтакрат пераўтварае свае персанальныя комплексы ў нацыянальную павестку дня.

13. У інтэрв'ю CNN АГЛ сам сабе будуе сваю карціну свету, у якой ён усё зрабіў правільна. Рэзкая рэакцыя прапагандыстаў - паказчык таго, што эфект ад інтэрв’ю быў не такі, як планавалася.

14. Секта сведак 80% кажуць што яны большасць, бо гэта сымбал іх веры і АГЛ так сказаў на ВНС. Астапені трэба было правяраць дадатковымі пытаннямі, наколькі яны ўпэўненыя ў гэтым - не факт, што вельмі, а вось іншы бок - спакойна і вельмі упэўнены ў тым, што праўда на іх баку.
2.8K viewsedited  18:05
Адкрыць / каментаваць