Get Mystery Box with random crypto!

Еўрарадыё | Еврорадио

Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио Е
Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио
Адрас канала: @euroradio
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 13.53K
Апісанне з канала

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2023-07-10 22:01:58 Важныя падзеі панядзелка, 10 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

1:12 Чаго чакаць Беларусі ад саміта НАТА?

12:21 Навіны спорту

14:17 Пазняк супраць “Янкі”: як будзе вызвалена Беларусь?

21:49 Навіны шоу-бізу

24:03 Што рабіць “беларусам-экстрэмістам”, каб не страціць грамадзянства?
24 views19:01
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 20:55:57 МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту ў сувязі з інцыдэнтам з грамадзянінам Пакістана на мяжы. Вільня ў чарговы раз настойвае на тым, "каб беларускія органы забяспечылі належны кантроль асоб, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу".

8 ліпеня грамадзянін Пакістана прайшоў беларускую мяжу па сапраўдных дакументах, а літоўцам паказаў фальшывы еўрапейскі пашпарт. Пакістанца адправілі назад, але беларусы адмаўляліся яго прымаць.

Больш за суткі мужчына правёў на нейтральнай паласе, праз гэта прапускны пункт быў закрыты. Яго адкрылі толькі ўвечары 10 ліпеня, калі пакістанец вярнуўся ў Беларусь. Замежнік папрасіў прытулак у нашай краіне.
1.2K viewsedited  17:55
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 20:30:38 У Польшчы затрымалі яшчэ аднаго меркаванага расійскага шпіёна. Ён грамадзянін Украіны, паведаміў міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі:

— Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала чарговага чальца шпіёнскай сеткі, якая працавала на расійскую разведку. Падазроны назіраў за ваеннымі аб'ектамі і партамі. Ён сістэматычна атрымліваў узнагароду ад расіян. Гэта ўжо 15-я персона, затрыманая падчас гэтага следства.
1.5K views17:30
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 20:05:14
Аляксея Навальнага 100 дзён прымушаюць слухаць адзін і той жа выступ Уладзіміра Пуціна. Гэта штогадовае пасланне расійскага прэзідэнта Федэральнаму сходу РФ ад 21 лютага 2023 года.

"Кажу нашаму зампаліту: ну вы нармальныя наогул? Стаўце рознага Пуціна, хіба мала прамоваў ён казаў? — піша Навальны. — Адказ патрос сваёй логікай: гэта штогадовае пасланне ад 23-га года. Значыць, яго трэба слухаць увесь 23-ы год. Выйдзе наступны зварот — будзем слухаць яго".
1.8K views17:05
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 19:38:18
У чэрвені ў Беларусі былі, як мінімум, 560 выпадкаў затрыманняў — прыкладна па 18 чалавек кожны дзень. Суддзямі было прызначана не менш за 184 адміністрацыйныя арышты і 151 штраф.

Таксама ў мінулым месцы значна павялічылася колькасць затрыманых пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы. Не менш за 36 чалавек было асуджана за "экстрэмісцкія" падпіскі і рэпосты ў памежных раёнах: у Воранава, Астраўцы, Ашмянах, Браславе, Лёзне, Гарадку, Дуброўне і Брэсце.
651 views16:38
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 19:10:49
Нічога незвычайнага. Проста міністр урада Фінляндыі Андэрс Адлеркройц згуляў на віяланчэлі "Червону калину" ў памяць аб загінуўшых за свабоду Украіны.

Ведаем аднаго палітыка, які можа на баяне злабаць “Жду, что ты пройдёшь, а, быть может, нет…”. Але гэта не так прыгожа.
480 viewsedited  16:10
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 18:50:01
Чыноўнікі сабатуюць Лукашэнку? Калі яго паслухаць, то ў Беларусі куды ні глянь — паўсюль беспарадак. І гэта пры "крэпкім гаспадарніку"!

Паглядзелі, як часта ён патрабуе навесці парадак.

Чытаць тут: euroradio.fm/chynouniki-sabatuyuc-lukashenku-paglyadzeli-yak-chasta-yon-patrabue-navesci-paradak

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
897 views15:50
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 18:31:12
У Маладзечанскім раёне перакуліўся аўтобус з 50 дзецьмі. Здарэнне адбылося каля 12-й гадзіны каля вёскі Лазавец.

У нейкі момант 38-гадовы кіроўца не даў рады з кіраваннем, і аўтобус занесла, ён перакуліўся на правы бок.

Па звестках Мінаховы здароўя, медыкі аказалі дапамогу пацярпелым — прыехалі 9 брыгад "хуткіх". Дзецям у аўтобусе было ад 8 да 11 гадоў. Бацькі 20 дзяцей адмовіліся ад іх дастаўкі ў бальніцы, іх агледзелі на месцы аварыі. 13 дзяцей завезлі ў дзіцячую бальніцу Маладзечна, шпіталізавалі толькі аднаго пацярпелага з дыягназам "удар пазваночніка".

10 чалавек завезлі ў 1-ю бальніцу Маладзечна, нікога з іх не шпіталізавалі. Яшчэ 7 дзяцей былі ў Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы, але і іх пасля агляду не сталі шпіталізаваць.
1.1K viewsedited  15:31
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 17:56:42
На раскопках пад Мінскам чарговая знаходка з гербам полацкага князя Ізяслава — фрагмент посуду. Год таму там жа знайшлі донца гаршка з асабістым гербам князя. Знаходка датуецца канцом X — пачаткам XI стагоддзяў.

Маштабныя раскопкі на рацэ Менка праходзяць з вясны. Археолагі шукаюць больш звестак пра "самую раннюю гісторыю беларускай дзяржаўнасці".
447 views14:56
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 17:33:24
Ва Украіне на сённяшні дзень ваююць не тысячы беларускіх добраахвотнікаў, як часам пішуць СМІ, а толькі каля 450. Па-ранейшаму самае шматлікае фармаванне — полк імя Каліноўскага (каля 300 чалавек).

Колькі чалавек служаць у іншых беларускіх фармаваннях ва Украіне?
1.2K viewsedited  14:33
Адкрыць / каментаваць