Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2022-08-02 08:55:03 Вітаем вас, сябры!

Працягваем знаёмства з сучаснымі айчыннымі літаратарамі і прапануем паглядзець новы выпуск літаратурных гутарак "Кантэкст" з удзелам Аляксея Шэіна!




і падпісваецеся на youtube-канал!

#кантэкст
123 viewsedited  05:55
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 13:51:01
У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго з'ўяляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне і вашая мова стане багацейшай!

Сёння гэта:

разумецца

Дамаўляцца, разумець адзін аднога.

Яны - Карпаў і Хадкевіч - па-мойму, шчыра сябравалі, разумеліся і паважалі працу адзін аднаго як пісьменнікі, пабрацімы, якім выпаў нялёгкі лёс падчас мінулай вайны. С. Кухараў.

#гаворка
221 views10:51
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 10:20:53
Зоська Верас. Жанчынка з лясной хаткі, што стала цэнтрам прыцягнення беларускай інтэлігенцыі

Яна сябравала з Багдановічам і вучыла мове Караткевіча, ведала ўсе назвы беларускіх раслін і захавала найкаштоўнейшы гістарычны дакумент. Пра Зоську Верас, чыя глінабітная хатка пад Вільняй стала мекай беларускага руху, чытайце ў артыкуле па спасылцы :

https://budzma.org/news/zoska-veras.html
185 views07:20
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 08:54:01
***
Пыліць пад сонцам доўгая дарога.
Маўкліва нікнуць лозы над ракой.
Гляджу я: каля берага крутога
Дзве ластаўкі мільгаюць над вадой.

To прападуць, нібыта летуценні,
To перакрэсляць крыллямі раку.
Спыніўся я ў дзівосным захапленні,
Насустрач ім ускідваю руку,

Снуюць яны ў парыве весялосці,
Нібы наўмысля, што адзін стаю...
Я дзвюм гарэзам шчыра пазайздросціў,
Успомніўшы каханую сваю...

Алесь Ставер

#раптамверш
229 views05:54
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 13:21:00
Стары здымак

На чарговым фотаздымку з нашага архіва - тры легендарныя беларускія пісьменнікі: Янка Брыль, Мікола Аўрамчык, Міхась Стральцоў.
Фота зробленае ў перапынку паседжанняў IX з'езда Саюза пісьменнікаў. (1986 г.)
Фота Уладзімера Крука

#рарытэт
291 views10:21
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 08:19:00
Прыналежнасць

Да бароў,
да яроў крутабокіх
кліча нас першародны спакой.
Можа, гэта зусім не ўцёкі,
А патрэба натуры людской.

Дакрануцца, хай толькі зрокам
да ўсінела-зубчатай грады.
Удыхнуць толькі ціха, глыбока
між карчоў
звабны пах грыбны.

Прыпынюся -
у сабе разбяруся.
Тут - да ўсіх верхавін, да куп'я,
да апошняй травінчакі
Беларусі -
прыналежнасць святая мая.

Мікола Арочка

#вершдня
300 views05:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 12:17:00
Лонгрыд ад "Дзяеслова"

Анкета Дзеяслова.
Адам Глобус:

Літаратура для мяне – працяг бацькавай справы. Ён прыйшоў да літаратурнай працы з сялянскага жыцця, прыйшоў з маленечкай вёскі, прыйшоў пасля цяжкай работы грузчыкам на чыгуначнай станцыі. Мне было прасцей, чым яму, стаць літаратарам, бо я ішоў туды ўслед за бацькам-пісьменнікам і не з чыгуначнай станцыі Наваельня, а з тэатральна-мастацкага інстытута, дзе вучыўся пісаць фрэскі, маляваць партрэты і рабіць вітражы. За мной у літаратуру прыйшоў мой брат Міраслаў, а за ім – мая дачка Ядвіга. Так што літаратура – справа маёй сям’і.

працяг тут

#лонгрыд
300 views09:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 08:14:01
Вокладка

Старонка брашуры 1929 г. - п'еса "Сірата" перакладзеная з украінскай мовы Зоськай Верас.

#рарытэт
286 viewsedited  05:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 14:46:00
Над рэстаўрацыяй помніка Францішку Аляхновічу працуе літоўскі майстар

Апошнім часам помнік грамадскаму дзеячу, драматургу і пісьменніку Францішку Аляхновічу быў у аварыйным стане, яго прыбралі і паставілі на магіле крыж.

«І каб па «беларускай традыцыі» часова не сталася, як назаўсёды, над рэстаўрацыяй арыгінальнага помніка ўжо зараз працуе літоўскі майстар з Коўна», — напісаў Кірыл Атаманчык.

Падрабязней чытайце ў артыкуле па спасылцы:

budzma.org/news/restauratsyyay-pomnika.html
238 views11:46
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 13:01:16
40-ая гімназія Мінска атрымае імя Янкі Лучыны.

Гэтая навіна стала яшчэ адной прыемнай нечаканкай, пасля таго як літаратльна ўчора стала вядома, што 28-ая сталічная гімназія займее імя Уладзімера Караткевіча.
Разам з наданнем некалькі тыдняў таму Астравецкай раённай бібліятэцы імя Адама Мальдзіса ўсе гэтыя невялікія станоўчыя падзеі выглядаюць проста неверагодна на агульным тле змрочнай сітуацыі ў беларускай культуры.

#хроніка
302 views10:01
Адкрыць / каментаваць