Get Mystery Box with random crypto!

RADNIANKOU

Лагатып тэлеграм-канала radniankou — RADNIANKOU R
Лагатып тэлеграм-канала radniankou — RADNIANKOU
Адрас канала: @radniankou
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 434
Апісанне з канала

Пра рэгіёны і пратэст
Дырэктар @newbelarusvision

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2022-08-01 16:01:23
Школа маладых рэфарматараў 2022

Цэнтр новых ідэй пачынае набор у Школу маладых рэфарматараў 2022. Яна пройдзе з 18 жніўня па 10 верасня.

Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.

Мы шукаем амбітных маладых лідарак і лідараў ад 18 да 30 гадоў. Нам дакладна па дарозе, калі вы жадаеце паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі.

Падавайце заяўкі да 15 жніўня. І далучайцеся да суполкі маладых рэфарматарак і рэфарматараў! Будзем разам рабіць краіну лепшай!

Падрабязнасці тут
Падаць заяўку на Школу маладых рэфарматараў 2022
148 views13:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 10:48:11 У апошнім падкасце па ўскоснай закранулі ўплыў санкцый на Расію, іх эфект больш заўважны. Група даследчыкаў Ельскага ўніверсітэту падрыхтавалі добры агляд, асноўныя высновы:
⁃ Расія больш залежыць ад паставак газа ў Еўропу, чым сама Еўропа. І гэтыя пастаўкі абвальваюцца.
⁃ Перанакіраваць экспарт сыравіны на Азію складана і лагістычна, і фінансава.
⁃ Эканоміка таксама буксуе, рэзка скарачаецца спажыванне, а бюджэт будзе дэфіцытным.
⁃ З пачатку вайны ЗВР скараціліся на $ 75 млрд, і гэта не ўлічваючы заблакаваныя $300 млрд.

Раю паглядзець поўную прэзентацыю тут.

А выпуск галоўнага падкасту краіны, дзе мы абмяркоўваем кангрэс/канферэнцыю, пашпарты добрых беларусаў і стан апазіцыі слухайце тут.
258 views07:48
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 19:18:21
Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022

Што такое Belarus Urban Fellowship?

Гэта курс анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі ды эксперткамі. У межах курса вы атрымаеце тэарэтычныя і практычныя веды, як зрабіць нашыя гарады лепш, ды пракачаеце soft skills.

Для каго Праграма?

Для маладых лідарак і лідэраў да 35 гадоў, якія хочуць палепшыць жыццё ў сваіх гарадах!

Як будзе праходзіць?

10 анлайн-лекцый і трэнінгаў з 9 па 30 ліпеня па суботах (першая палова дня) і серадах (вечар) па 1-2 гадзіны.

Вы даведаецеся, як умацоўваць мясцовыя супольнасці, палепшыць экалогію ў горадзе, працаваць у сацыяльных сетках і весці камунікацыю ў новай рэчаіснасці, захаваць псіхалагічную ўстойлівасць ды шмат іншага!

Для ўдзелу запоўніце анкету
Дэдлайн: 5 ліпеня

Падрабязнасці чытайце тут

Чакаем вас!
111 views16:18
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 13:28:50
Праз 10 хвілін пачынаецца дыскусія на тэму, як вайна ва Украіне паўплывае на беларускую палітыку

Як вайна паўплывала на суб'ектнасць Лукашэнкі і беларускай апазіцыі? Ці ёсць у іх яшчэ нейкі ўплыў на сітуацыю?

Беларусь ужо Расія ці яшчэ не? Ідзем на дно ўслед за расейскім караблём ці яшчэ ёсць шанец адвязацца?

Еўропа забылася пра неверагодных беларусаў у 2020-ым ці ўсё ж не? Цяпер усе беларусы суагрэсары?

Канстытуцыю прымалі, ужо ведаючы пра будучыю вайну? І што цяпер рабіць з ВНС?

Навошта Лукашэнка паехаў у Піцер? Беларускія войскі ўсё ж прымуць удзел на тэрыторыі Украіны?

Вядучы — Антон Раднянкоў. Спікеры — Павел Мацукевіч, Валерый Кавалеўскі і Павел Слюнькін.

Глядзець трансляцыю.
107 views10:28
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 13:43:19
Фота з розных эпох. Першае: амбасадарка ЕС у Беларусі Майра Мора перадае беларускім памежнікам закупленыя катэры і тэхніку, верасень 2013.

Другое: беларускія сілы спецыяльных аперацый на гэтых жа катэрах падчас вучэнняў фарсіруюць Сож ва ўмовах «уздзеяння дыверсійных сіл праціўніка», чэрвень 2022.
297 views10:43
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 17:33:13 Той самы скандальны эфір. Лайк, шэр, камент!





300 views14:33
Адкрыць / каментаваць
2022-05-28 20:34:36
Схадзіў да Жэні Сугак на “Мне тоже не нравится”. Гутарылі з Арцёмам і Палінай на небяспечную тэму: ці прайграла беларуская рэвалюцыя.

Здымалі больш двух гадзін, абмеркавалі, якія памылкі былі зробленыя, ці спрацаваў бы сілавы сцэнар, якія прэтэнзіі ёсць да Ціханоўскай і канешне калі чакаць перамогі. Паглядзім, што застанецца, але будзе

Пакуль ёсць цізер, а прэм’ера ў аўторак на канале “Мне тоже не нравится”.
271 views17:34
Адкрыць / каментаваць
2022-05-24 16:50:18 Ці чакаць Расійскую імперыю 2.0

Эксперымент з Крымам у Крамлі прызнаны паспяховым і цяпер Расія будзе далучаць да сябе ўсё раней не прызнанае. З ЛДНР, Абхазіяй і Асеціяй, марах пра Херсон, Адэсу і Прыднястроўе гэта будзе новая краіна, якую цяпер будуе Пуцін. Такія планы пацвердзіла Медуза, але і нашы суразмоўцы казалі пра гэтае ж.

Беларусь ужо шчыльна стаіць на рэйках інтэграцыі, цяпер яшчэ і растучае супрацьстаянне з НАТА. У такіх умовах сыход Лукашэнкі ў УНС губляе сэнс, а падрыхтоўка сістэмы для транзіту будзе спынена, зноў не тыя часы.

Пра гэта, а таксама пра тое, што НАТАўскія вайскоўцы думаюць пра вайну і Расію слухайце ў нашым свежым падкасце.

Поўны выпуск: https://newbelarus.vision/podcast/idpodcasts13e12
237 views13:50
Адкрыць / каментаваць
2022-05-10 21:03:50 Ва што ператварылася Новая Беларусь

Пасля месяцовага перапынку вяртаемся з новым выпускам. Збольшага абмяркоўвалі эміграцыю. Новая Беларусь пераўтварылася ў глабальную Беларусь, дзе супольнасці суайчыннікаў раскіданы па свету з новымі сталіцамі ў Варшаве, Вільнюсе ды Тбілісі. Інтэгравацца стала прасцей, бо і інтэгравацца можна менш — жыць у Польшчы, працаваць на беларускую кампанію з брытанскай юрысдыкцыяй. Можна жыць у краіне, з’язджаць і вяртацца, а можна ніколі не вяртацца, але працаваць у дыяспары.

Поўны выпуск слухайце тут: https://newbelarus.vision/podcast/travmy-novoj-emigracii-podderzhivayut-li-belarusy-vojnu-i-prigovor-sapege
340 views18:03
Адкрыць / каментаваць
2022-04-25 12:57:06 Якая роля Беларусі ў міжнародных перамовах у перыяд вайны ва Украіне?

У якіх фарматах перамоваў будуць вырашацца беларускае пытанне аб легітымнасці ўлады, вызваленні палітвязняў і іншыя актуальныя праблемы краіны? Ці магчымы ўнутрыкраінавы дыялог ці перамовы ўнутры Беларусі?

Далучайцеся да экспертнай дыскусіі Банка ідэй @ideasbankBelarus, якая пачынаецца зараз у 13.00 па Мінску.

Спікеры: Андрэй Казакевіч, Роза Турарбекава, Кацярына Дэйкала, Андрэй Ягораў і Антон Раднянкоў.
124 views09:57
Адкрыць / каментаваць