Get Mystery Box with random crypto!

Цыганкоў

Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў Ц
Лагатып тэлеграм-канала tsyhankou — Цыганкоў
Адрас канала: @tsyhankou
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 892
Апісанне з канала

Віталь Цыганкоў. Публіцыст, аналітык, журналіст. Аглядальнік Радыё Свабода, вядучы праграмы "Двубой" на Белсаце.

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2022-08-31 12:42:49 Канец эпохі імітацыі

Пакуль стужка запоўнена сьмерцямі і нараджэньнямі, трохі па-за ўвагай засталіся апошнія выказваньні Лу, які, магчыма, засьведчаць канец эпохі. Канец эпохі імітацыі.

“Мы дарма не рызыкнулі прапанаваць людзям абіраць органы ўлады, асабліва прэзыдэнта, на Ўсебеларускім народным сходзе», — сказаў Лукашэнка.

Усе апошнія гадоў 25, пасьля 1996-га, улада ў Беларусі была заклапочана імітіцыяй выбараў, імітацыяй існаваньня грамадзянскай супольнасьці, імітацыяй існаваньня свабодаў і плюралізму. Дзеля гэтага ствараліся розныя структуры, арганізоўваліся складаныя спецапэрыцыі пад назвай «выбары», якія, аднак, ня гледзячы на загадзя вядомы вынік, усё роўна станавіліся штуршком для народных пратэстаў. А 2020-ы стаў настолькі магутным узрушэньнем для і так нестабільнай псіхікі аднаго чалавека – што ён вырашыў: “ніколі зноў”, такое больш не паўтарыцца!

Цяпер усё. Імітацыя дэмакратыі больш ня будзе, імітацыі нейкіх сусьветных правілаў, нейкіх "выбараў", нібыта ў нас «усё як у людзей» -- ня будзе. Афіцыйная Беларусь больш не прэтэндуе ўваходзіць у сям'ю сучасных народаў. Макей, які раней даказваў заходнім партнэрам, што «дайце нам час, не ўсё адразу, не прысьпешвайце, мы паступова ідзем да вашых каштоўнасьцяў, але не ўсё хутка робіцца» -- цяпер, відаць, у сваіх лістах заходнікам будзе цытаваць Азаронка.

Нехта можа падумаць, што нават лукашыстам стане “няёмка” ад таго, што іхняга лідэра цяпер ня будуць “усенародна выбіраць”. Бо яны ж гадамі тлумачылі сваю адданасьць правадыру афіцыйнымі “вынікамі” выбараў. Але, думаю, людзям, якія засталіся “лукашыстамі” пасьля жніўня 2020-га, ужо усё роўна. Што б ён не рабіў, хоць бы ён гвалціў ці забіваў у жывым эфіры – яны гэта апраўдаюць. Мы ўсе баімся рэзкіх словаў, але мне падаецца, трэба прызнаць праўду – гэта проста псіхічна неадэкватныя, душэўна нездаровыя людзі.

Сярод многіх наступстваў гэтага кроку, адмовы ад выбараў, варта выдзяліць наступны. Цяпер нават фармальна і юрыдычна зьнікае любая магчымасьць законнай, легальнай зьмены ўлады. Застаюцца толькі іншыя шляхі.
789 views09:42
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 23:58:33 Гарбачоў як украінец

Часам зьдзіўляюцца, чаму Гарбачова так любяць на Захадзе і так ненавідзяць у Расеі. Усё проста. Гарбачоў выступаў за свабоду выбара, агульначалавечыя каштоўнасьці, плюралізм. Усё тое, што так шануюць на Захадзе і так ненавідзяць у Расеі.

У 2020-м быў зьняты фільм дакументаліста Манскага «Горбачёв.Рай». Там 90-гадовы Гарбачоў сьпявае ўкраінскія песьні, якія чуў ад сваёй мамы.

Тады падумалася, як гэта невыпадкова, што галоўны ў гісторыі СССР рэфарматар (хай і непасьлядоўны), прыхільнік свабоды і правоў чалавека – чалавек украінскага паходжаньня.
407 views20:58
Адкрыць / каментаваць
2022-08-25 21:33:47 Незалежнасьць Украіны і Беларусі будзе пад пагрозай, пакуль існуе імпэрскі расейскі праект, — Баркоўскі

Беларускі філёзаф Павал Баркоўскі адказвае на пытаньне, што зьмяніла расейска-ўкраінская вайна ў Беларусі і рэгіёне, адзначае, што працэс фашызацыі беларускага грамадзтва можа закрануць кожнага, і лічыць, што аншлюс Беларусі — гэта рэальнасьць.

https://svabodstlpwspbhjfvp.azureedge.net/a/32003756.html?fbclid=IwAR1Jrp4elcXGl27M4d3loroqvh98Mtmcf-QBWqprSaCwZDj2c4vqrMkDEHg
1.2K views18:33
Адкрыць / каментаваць
2022-08-17 18:24:37 Калі адменяць візы расейцам, то Пуціну ад гэтага толькі прыемна.

Леанід Гозман – мужны чалавек. Гэта можна канстатаваць хаця б з аднаго таго факту, што ён, застаючыся ў Маскве, працягвае выказвацца супраць «спецыяльнай апэрацыі» і супраць Крамля. У канцы нашай размовы я спытаў яго, ці магчымая палітыка ў сёньняшняй Расеі, -- і адказ мне падаўся вельмі шчырым і маральным.

Але асноўная частка інтэрвію была прысьвечаная ідэі адмены шенгенскіх візаў для расейскіх грамадзянаў, і Леанід выразна выказаў сваю пазыцыю – «Я стаўлюся да гэтага з разуменьнем, але не ўхваляю гэтую ідэю”. І адстойваў гэты падыход, ня гледзячы на ўсе мае наскокі і аргументы. З аднаго боку мы можам іранізаваць над тым, як расейскія лібералы дружна выступаюць супраць візавых абмежаваньняў. Зь іншага – мы, беларусы, кажам прыблізна тое самае, калі чуем пра нейкія абмежаваньні супраць беларусаў. Маўляў, а нас за што?

"Расейскі апазыцыйны палітык Леанід Гозман, якога ўлады абвясьцілі «замежным агентам», выказвае нэгатыўнае стаўленьне да ідэі не выдаваць грамадзянам Расеі шэнгенскія візы, заяўляе, што большасьць расейцаў не нясе адказнасьці за Крэмль, і адказвае, што сёньня можа зрабіць у Расеі апазыцыйны палітык".

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31992801.html
1.6K views15:24
Адкрыць / каментаваць
2022-08-17 00:08:43 Быць антырашыстам — маральная норма

Памятаю, як у канцы 80-х я тлумачыў савецкім людзям, што ў слове «антыкамуніст» няма нічога кепскага. Што «антыкамуністы» – гэта абсалютна пераважная большасьць людзей на планеце. Усе тыя, хто супраць экпрапрыяцыі ўласнасьці, супраць ГУЛАГаў, супраць дыктатуры пралетарыята, супраць «выбараў» без выбару. «Вы хочаце, каб у вас забралі ўсю маёмасць, каб не было грошай, прыватнай уласнасьці, каб ежу выдавалі па картках?» -- пытаўся я суразмоўцаў. «Калі не – дык значыць, і вы антыкамуніст».

Я б назваў гэта «метад кубачка кавы». Калі вы спакойна п'еце каву, і разважаеце пра нейкія рэчы абстрактна, нібыта ў вакууме, без уліку цяперашняй часовай рэальнасьці. А рэальнасьць была такая – існаваў СССР, у якім было 20 мільёнаў камуністаў. Але як толькі большасьць людзей стала думаць, што камунізм – гэта ненармальна, дык ён і зьнік.

Тое самае сёньня, быць «антырашыстам» -- гэта абсалютная маральная, фактычна адзіна магчымая, норма. Гэта азначае, што ты супраць забойства мірных людзей, супраць вайны, супраць заваёваў, супраць дзікай хлусьні і замбаваньня, супраць беззаконьня і несправядлівасьці. Рэальнасьць ствараецца выключна ідэямі і перакананьнямі людзей, яна не бывае сама па сабе.

Як толькі большасьць людзей у самой Расеі і за яе межамі вырашыць, што гэтая сыстэма ненармальная і ня мае права на існаваньне – яна зьнікне. І ніякае ФСБ і ядзерная зброя нічым гэтаму не перашкодзяць.
1.3K viewsedited  21:08
Адкрыць / каментаваць
2022-08-10 12:01:30 Пару заўваг пра “сілавы варыянт”

1.Па-першае, уражвае, як хутка размовы пра яго сталі фактычна мэйнстрымам. Яшчэ паўгода таму любога, хто толькі заікаўся на гэтую тэму, маглі запісаць у правакатары і неадэквата. Натуральна, што галоўны зрух адбыўся і таму, што “2 гады прайшло, а дзе вынікі”, і таму што “мы паспрабавалі па-добраму, па мірнаму, -- не атрымалася. Давайцце паспрабуем па-іншаму” і таму, што вайна.

2.Важна паўтарыць тое, што было сказана на канфэрэнцыі. “Сілавы варыянт” – гэта зусім не абавязкова рэкі крыві і грамадзянскя вайна. Гэта для прапаганды. Усё можа абмежавацца толькі дэманстрацыяй сілы і гатоўнасьці яе прымяніць.

3.Наконт ахвяраў. Калі б рэжым спыніў свае рэпрэсіі, напрыклад, зімой 2020-21-га, і пачаў бы традыцыйны для сябе варыянт “разгром-адліга”, то мала ў каго б узьнікалі думкі пра “сілавы варыянт”. А так людзі задаюцца лагічным пытаньнем – “мы ўзорна мірна сябе паводзілі – нас за гэта саджаюць. Які сэнс узорна мірна паводзіць?” І так, гэта ад адчаю, у тым ліку.

4.Калі мудрыя аналітыкі кажуць пра нерэалістычнасьць “сілавога варыянта”з міжнароднага гледзішча – то з усім можна пагадзіцца, з адной агаворкай – “на сёньняшні дзень”. Бо сытуацыя можа памяняцца ў любы момант. Адзін прыклад. Калі Масква ўсё ж прымусіць Лу ўвесьці войскі ў вайну супраць Украіны -- як тады будзе выглядаць рэалістычнасьць і прывабнасьць “сілавога варыянта” для суседзяў Беларусі? Падазраю, што пры такім разьвіцці падзеяў гэта можа стаць для іх галоўным і ці не адзіным варыянтам. Яны самі прыйдуць да Азарава і Сахашчыка і будуць пытацца – “Гаварыце, чаго не хапае палку Каліноўскага?”
2.0K views09:01
Адкрыць / каментаваць
2022-08-08 11:48:37 "Заходнія амбасадары мяне абвінавачвалі ў радыкалізьме," -- Халіп

Ірына Халіп крутая і сапраўдная. Строгая, але справядлівая) І калі не браць нюансы, то стратэгічна я з ёй згодны. Пачытайце вялікае і шчырае інтэрвію зь ёй. Не "аналітычнае", а "жыцьцёвае"

Халіп: Ведаеш, я скажу такую непапулярную рэч, за якую мяне могуць асуджаць. Я заўсёды лічыла, і пасьля 2020-га яшчэ больш пераканалася ў тым, што калі Лукашэнка дагэтуль утрымлівае ўладу, то гадамі гэтая ўлада (да 2020 году) трымалася не на штыках, КДБ і сілавіках, а на «Вуліцы-Ежы», «Джазе каля Ратушы», «арт-прасторах», фэстывалях, на ўсёй гэтай сярэдняй клясе, якой усё было нармальна. Мо і ня ўсё ідэальна, але віза шэнгенская ёсьць, фэстывалі ёсьць — эўрапейская краіна!"

Карэспандэнтка «Новой газеты», былая палітзьняволеная, ляўрэатка прэміі «Герой Эўропы» (2005) дагэтуль з сумам узгадвае страчаныя ў жніўні 2020 году шанцы, расказвае, як мяняюцца людзі ў Маскве за два месяцы вайны, і заяўляе, што доўгія гады рэжым Лукашэнкі трымаўся не на штыках, а на задаволенасьці сярэдняй клясы .https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31977535.html
1.6K viewsedited  08:48
Адкрыць / каментаваць
2022-08-07 00:50:22 “Я не разумею як захапленьня Ціханоўскай у стылі Чалага, так і нерацыянальнай нянавісьці да яе”...

Дам вам пару цытатаў з майго блога. Але не для таго, каб вы прачыталі цытату і пабеглі далей, а для таго, каб вы клікнулі і прачыталі ўвесь тэкст)

1.“У якасьці прыкладу магу прывесьці стаўленьне да Валера Цапкалы. Ягоныя біяграфія і палітычная філязофія не дае асабіста мне ніводнага шанцу станоўча яго ацэньваць, я ніколі не прагаласую за Цапкалу на свабодных выбарах. Але я лічыў, што ў ролі дадатковага тарану ў 2020 годзе ў задачы праламаць сьцяну рэжыму Лукашэнкі ён быў патрэбны і карысны”.

2.“Таму і да Сьвятланы Ціханоўскай варта ставіцца найперш як да важнага сымбаля і неабходнай палітычнай функцыі. Ціханоўская — прызнаны ў сьвеце легітымны прадстаўнік дэмакратычнай Беларусі, тых людзей, якія нязгодныя з дыктатарскім рэжымам. Лёс і гісторыя вынесьлі яе на гэтую ролю, і яна яе выконвае дастаткова адказна і прыстойна. Магчыма, Сьвятлана ня мае глыбіні Алексіевіч, прынцыповасьці і веры Севярынца, нязломнасьці Статкевіча, харызмы Пазьняка — у яе сваё жыцьцё, свая біяграфія, у якой не было дваццаці гадоў змаганьня за свабоду. Але ж Ціханоўская неаднаразова заяўляла, што не зьбіраецца вылучацца ў прэзыдэнты пасьля падзеньня рэжыму — таму і варта яе ацэньваць не як будучага кіраўніка краіны, а як прадстаўніка каманды, якая павінна наблізіць пагульную перамогу”.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31976725.html
1.7K viewsedited  21:50
Адкрыць / каментаваць
2022-08-05 12:34:16 Жнівень 2020 падштурхнуў Крэмль на вайну супраць Украіны?

Ці сапраўды Крэмль пэўны час хістаўся ў стаўленьні да белсрускіх падзеяў у жніўні 2020? Якія «зьмены» на самой справе Масква мела на мэце правесьці ў Беларусі? Калі Крэмль сёньня канкрэтна скажа “Уводзь войскі” – ці можа Лукашэнка адмовіцца?

Гэтыя ды іншыя тэмы абмеркавалі з Максімам Самарукавым, экспэртам “Фонду Карнегі”. Дарэчы, пасьля пачатку вайны Карнегі.ру перастала выходзіць, уся рэдакцыя зьехала з Расеі, а ў рэдактара, Аляксандра Баўнава, днямі ўзяў інтэрвію Дудзь.

Экспэрт Фонду Карнэгі Максім Самарукаў нагадвае пра пазыцыю Масквы ў жніўні 2020-га; заяўляе, што беларускі крызіс стварыў стымулы для Крамля давесьці справу да вайны супраць Украіны, і адказвае на пытаньне, ці можа Лукашэнка «пераабуцца» ў паветры.

Самарукаў: “Мне здаецца несумненным, што беларускі крызіс стаў адным з чыньнікаў, які і прывёў да цяперашняй вайны. Калі б у жніўні 2020-га нічога ў Беларусі не адбылося, то мо і вайны не было б.

Бо, з аднаго боку, пратэсты былі ўспрыняты Крамлём і асабіста Пуціным як яшчэ адзін сыгнал, што «Захад не пакідае нас у спакоі», спрабуе адваяваць у нас усё новыя краіны. З другога боку, узрастаньне залежнасьці Лукашэнкі ад Крамля пасьля 2020-га адкрывала Расеі новыя магчымасьці ў ваенна-стратэгічным сэнсе. Калі б Крэмль ня меў магчымасьці пачаць наступ зь беларускай тэрыторыі, так блізка ад Кіева, — невядома, ці наважыўся б Крэмль на такую маштабную апэрацыю, на спробу захопу ўсёй Украіны. Беларускі крызіс стварыў стымулы для Крамля давесьці справу да вайны супраць Украіны”.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31974843.html
1.1K viewsedited  09:34
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 12:44:56 Калі (когда и если) разваліцца Расея?

Пагаварыў з Аляксандрам Марозавым на цікавую ўсім нам тэму – калі (когда и если) разваліцца Расея. Спытаў, як ставяцца да Масквы рэгіёны і ці можа гэта зьмяніцца, ці справядліва аматары скреп баяцца дэмакратыі, бо яна ж абавязкова прывядзе да большай федэралізацыі. Ды і ўвогуле, ці можа дзяржава Расея ў яе цяперашняй форме нават тэарэтычна не быць пагрозай для суседзяў.

Выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS Аляксандар Марозаў расказвае, чаму расейскія рэгіянальныя эліты пакуль ляяльныя Маскве; адказвае на пытаньне, ці можа Расея ня быць пагрозай для сваіх суседзяў, і прадстаўляе тры варыянты заканчэньня вайны — усе кепскія.

— Безумоўна, ёсьць незадавальненьне культурнай палітыкай Масквы. Але трэба адзначыць, што за гэтыя гады Крэмль наладзіў важны элемэнт стабільнасьці сваёй палітычнай сыстэмы. Гэта інкарпарацыя этнічных элітаў у агульнафэдэральную палітыку. Прадстаўнікі Чачэніі, Татарстану, іншых нацыянальных рэспублік інтэграваныя на вельмі высокапастаўленых пазыцыях ва ўладных і сілавых структурах. Таму прадстаўнікі аўтаномій адчуваюць сябе зьвязанымі з цэнтрам не за кошт нейкай эфэктыўнай палітыкі на гэтых тэрыторыях. Наадварот, у гэтых рэспубліках дастаткова моцны дысбалянс і сацыяльная несправядлівасьць.

Але насельніцтва захоўвае ляяльнасьць Крамлю за кошт таго, што эліты з гэтых тэрыторыяў упісаныя ў маскоўскія палітычныя вярхі. Новыя маладыя пакаленьні праходзяць праз шматлікія конкурсы кадравых рэзэрваў, арганізаваныя цяпер Сяргеем Кірыенкам. Таму яны лічаць, што ў іх добрыя кар’ерныя шанцы ў сталіцы пасунуцца наверх. Таму момант культурнага супраціву Маскве ў рэгіёнах зараз дастаткова слабы.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31970030.html
294 viewsedited  09:44
Адкрыць / каментаваць