Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЧОРКА

Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА В
Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА
Адрас канала: @viacorka
Катэгорыі: Блогі , Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.36K
Апісанне з канала

Беларуская палітыка і культура

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2022-09-02 18:56:32 Візавыя цэнтры адновяць прыём дакумэнтаў на эстонскія візы

Сёньня прайшла інфармацыя, што візавыя цэнтры Эстоніі прыпынілі прыём дакумэнтаў у Беларусі. Наш прадстаўнік у Эстоніі ужо зьвязаўся з МЗС Эстоніі. Праблема была тэхнічная. Прыём дакумэнтаў мае быць адноўлены.
634 viewsedited  15:56
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 18:19:07
Міністар замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс, выступаючы пасьля сустрэчы міністраў у Празе, прысьвяціў свой выступ Беларусі. Ён сказаў, што Эўропа не павінна забываць беларусаў, пратэсты 2020 году і дапамагчы беларусам вярнуць сабе сваю краіну.
607 views15:19
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 09:47:23
Сёньня працуем у Празе. Тут заканчваецца сустрэча міністраў замежных справаў ЭЗ, і пачынаецца Украінскі форум, у межах Форум 2000, дзе мы таксама ўдзельнічаем. Вядзем кансультацыі, каб беларусы не патрапілі пад візавы бан, пры гэтым будзем пашыраць санкцыйны сьпіс памагатымі Лукашэнкі і іх сем'ямі, прапагандыстамі і сілавікамі, для якіх Эўропа павінна быць закрытая.
1.3K views06:47
Адкрыць / каментаваць
2022-08-19 20:37:33
У Польшчы выходзіць кніга пра Сьвятлану Ціханоўскую аўтарства беларускага журналіста Руслана Шошына (які працуе ў Польшчы) зь невядомымі раней падрабязнасьцямі пра падзеі 2020-2022.
2.4K views17:37
Адкрыць / каментаваць
2022-08-19 14:45:15
Франак Вячорка: «Для беларусаў у выдачы віз нічога не зьмяняецца»

Дарадца Святланы Ціханоўскай пракаментаваў для МКБ выказваньні кіраўніка літоўскага МЗС і патлумачыў:

«Мы знаходзімся на сувязі зь міністэрствам замежных справаў Літвы: нас запэўнілі, што Літва працягне выдаваць візы. Звычайныя турыстычныя візы не выдаюцца яшчэ ад 2020 году. Усе візы, якія цяпер выдаюцца Літвой, выдаюцца па гуманітарных прычынах.

Мы супраць забароны на выдачу візаў для беларусаў. Ізаляваць трэба рэжым, а не народ. Але разумеем засьцярогі Літвы і эўрапейскіх партнэраў: многія пасобнікі рэжыму і прыхільнікі вайны злоўжываюць шэнгенскімі візамі. Мы распрацоўваем мэханізм вэрыфікацыі, які б дазволіў беларусам, якія не падтрымліваюць вайну і рэжым, перамяшчацца па тэрыторыі Эўразьвязу, і мець там бяспечны прытулак».

Мая Краіна Беларусь не раўно вусаты дыктатар!
935 views11:45
Адкрыць / каментаваць
2022-08-06 21:39:50
Эстонскім міністрам замежных справаў зноў стаў Урмас Рэйнсалу. І гэта добрая нагода скарэктаваць тыя абмежаваньні, якія былі прынятыя ў дачыненьні да беларусаў цягам апошніх месяцаў.

Сьвятлана Ціханоўская сазванілася зь міністрам, пагаварылі пра Украіну, палітвязьняў, чыгуначных партызан. Міністар сказаў, што абмежаваньні ў дачыненьні да беларускіх студэнтаў ня будуць уведзеныя, і што гуманітарныя візы працягнуць выдаваць беларусам у Эстоніі.

Ціханоўская таксама падняла шэраг пытаньняў, зьвязаных зь міграцыяй — дамовіліся правесьці працоўныя сустрэчы. Міністар запрасіў Ціханоўскую наведаць Талін. Таксама ў Эстоніі зьявіўся афіцыйны ўпаўнаважаны Ціханоўскай, які будзе займацца пытаньнямі беларусаў, і камунікаваць з урадам і парлямэнтам напрасткі.

Урмас Рэйнсалу быў на пасадзе міністра ў 2020-2021 гадах. Арганізаваў слуханьні па Беларусі ў Радзе Бясьпекі ААН. У 2021 годзе ён уручыў Ціханоўскай ордэн Крыжа Зямлі Марыі за заслугі перад Эстоніяй. Рэйнсалу лічыцца адным з самых прынцыповых і пасьлядоўных крытыкаў Лукашэнкі, і быў адным з тых, хто максымальна актыўна ўздымаў беларускае пытаньне на міжнароднай арэне.
100 views18:39
Адкрыць / каментаваць
2022-08-04 09:07:18
Учора пагаварылі з Alexandr Chahovski з Беларускай Рады Культуры і Nataliya Kolegova — 9 жніўня ў Вільні плянуецца наступнае адзначэньне другой гадавіны пасьля выбараў:

А 16-й у Віленскай катэдры пройдзе малебен і цырымонія ў памяць пра паўстанцаў Каліноўскага і загінулых добраахвотнікаў ва Ўкраіне. Там жа выступіць хор, відэазварот Івонкі Сурвіллы.

А 17й гадзіне пачнецца Мастацка-палітычны пэрформанс на Катэдральнай плошчы, выкладваньне вялікага бел-чырвона-белага сьцяга.

У 18.30 там жа пачынаецца мітынг. Разгортваецца вялікі беларускі сьцяг на 25 мэтраў. Выступы, выкананьне гімну, пэрформанс. Марш да Пасольства Лукашэнкі, дзе адбудзецца мітынг-рэквіем (каля 21.00)
87 views06:07
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 12:30:49 Нам прыйшло ужо 1000 анкет з ідэямі, прапановамі і крытыкай напярэдадні канфэрэнцыі Новая Беларусь. Вы яшчэ можаце запоўніць. Толькі зрабіце гэта хутчэй, каб мы пасьпелі апрацаваць анкеты і ўзяць ідэі ў работу

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf8QhKYXtEhmTUC-UjZYHlpZHuHchYAPeIksCdQ1ypZCd6i6A/viewform
649 views09:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 08:16:35
Важная навіна! ICAO апублікавала справаздачу па захопе КГБ Беларусі самалёта Ryanair.

За гэтым дакладам вялікая праца многіх краінаў, сьледчых. Нашым саюзьнікам удалося дабіцца, каб гэты даклад быў апублікаваны, таму што першапачаткова сакратарыят хацеў зрабіць яго закрытым. Зараз даклад пойдзе на стол генэральнаму сакратару ААН і адкрые дзьверы да сьледчых і судовых дзеяньняў.

- Адказнасьць за захоп самалёта ускладаецца на рэжым Лукашэнкі, высокапастаўленых чыноўнікаў і спэцслужбы
- Рэжым Лукашэнкі абвінавачваюць у парушэньні Чыкагскай канвэнцыі
- Інфармацыя пра бомбу была заведама хлусьлівая
- Да справаздачы далучаныя паказаньні ключавога сьведкі. Бясстрашны дыспэтчар запісаў на тэлефон галасы тых, хто даваў яму ўказаньні садзіць самалёт, і перадаў сьледзтву. Ён у бясьпецы
- Генэральны сакратар і ICAO разгледзяць захады супраць рэжыму Лукашэнкі ў найбліжэйшы час

Расея заступілася за Лукашэнку і асудзіла справаздачу. Расея дабівалася ў тым ліку, каб справаздача не была апублікаваная.
90.9K views05:16
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 14:00:32 Ціханоўская патлумачыла, чаму дагэтуль не прыехала ў Кіеў:

- Не планируете приехать? Увидеть своими глазами все, что натворили российские военные?

– Я обязательно приеду, как только будет готовность с украинской стороны. Пока нас попросили подождать. Я бы хотела посетить и Бучу, и Ирпень, и встретиться с беларусскими добровольцами и волонтерами. И, конечно, лично высказать поддержку украинскому правительству и народу.

https://kp.ua/politics/a652803-svetlana-tikhanovskaja-dlja-sverzhenija-lukashenko-razrabotan-plan-peramoha
1.9K views11:00
Адкрыць / каментаваць