Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2023-07-25 21:15:44 Праваабарончая праграма «Вясна». Сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя

1:23 «Нам не хапала яго мудрасці». З калоніі выйшаў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка

11:31 Чаму прэмія ААН у галіне правоў чалавека 2023 вельмі прэстыжная?

14:26 У Беларусі заблакавалі сайт анлайн-бібліятэкі Kamunikat.оrg

20:13 Як гэта — пражыць амаль два гады без пашпарту, які забралі сілавікі падчас ператрусу? Гісторыя Любові Ланінай

Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
1.7K views18:15
Адкрыць / каментаваць
2023-07-25 20:31:12
Палітвязню Яўгену Прапольскаму дадалі яшчэ паўтара года зняволення. Больш за месяц ад яго няма вестак

У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 3 траўня 2023 года па новай крымінальнай справе асудзілі палітвязня Яўгена Прапольскага. Суддзя Павел Карцінін прызнаў палітвязня вінаватым паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначыў яму ў дадатак да васьмі гадоў калоніі яшчэ паўтара года зняволення.

Напрыканцы траўня яго этапавалі ў мазырскую калонію № 20, але з 14 чэрвеня ад яго не было яшчэ ніводнай весткі.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы.

Падтрымайце Яўгена паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі: ПК № 20. 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70, Яўген Уладзіміравіч Прапольскі
Напісаць анлайн
847 views17:31
Адкрыць / каментаваць
2023-07-25 19:30:53
Жыхара Бабруйска пакаралі вялікім тэрмінам зняволення за данаты ў крыптавалюце

Уступіў у законную сілу прысуд 35-гадоваму жыхару Бабруйска Дзмітрыю Слуку, абвінавачанаму ў фінанасаванні тэрарыстычнай дзейнасці паводле ч.1 арт. 290-1 КК. Справа разглядалася ў судзе Заводскага раёна Мінска. Працэс вёў суддзя Дзмітрый Астапенка.

Як устаноўлена ў ходзе судовага следства, Дзмітрый «20 жніўня 2021 года, будучы дасведчаным аб тэрарыстычнай накіраванасці дзейнасці, ажыццявіў яе фінансаванне. У прыватнасці, ён перавёў крыптавалюту на віртуальны кашалёк дадзенай арганізацыі ў суме эквівалентнай 2 160 даляраў ЗША, што на момант здзяйснення злачынства склала не менш за 5,4 тыс.рублёў».

Суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў і 6 месяцаў са штрафам у памеры 300 базавых велічынь (11,1 тыс. рублёў).

Чытаць па спасылцы
spring96.org/be/news/112314
990 views16:30
Адкрыць / каментаваць
2023-07-25 19:20:45
«Не дай страху табой авалодаць». 27 ліпеня журналіст Алег Груздзіловіч прэзентуе сваю кнігу

Журналіст Алег Груздзіловіч, які правёў дзевяць месяцаў у турме, напісаў кнігу пра свой сумны досвед. У выданні «Мае турэмныя муры» аўтар, нягледзячы на ўсю драматычнасць тэмы, прытрымліваецца свайго фірмавага іранічнага стылю і спрабуе ўбачыць прыкметы чалавечнасці нават у вертухаях.

Прэзэнтацыя кнігі «Мае турэмныя муры» пройдзе ў Вільні 27 ліпеня ў Беларускім доме. Наведнікі змогуць атрымаць кнігу з аўтографам аўтара ў падарунак, піша @bajby. Пачатак прэзэнтацыі а 18.30 ў Беларускім доме па адрасе Вільня, вуліца Віленская, 20.
1.1K views16:20
Адкрыць / каментаваць
2023-07-25 18:30:34
Збярэм дзяцей палітвязняў у школу

Многія сем'і сутыкнуліся з цяжкімі выпрабаваннямі праз палітычныя пераследы. Бацькі былі незаслужана пазбаўленыя волі, а дзеці застаюцца без падтрымкі і апоры аднаго, а часам і абодвух бацькоў.

Чатыры ініцыятывы аб'ядналіся, каб зноў стварыць цуд. Кожнаму дзіцяці палітзняволеных бацькоў выплацяць па 100€.

Каб атрымаць дапамогу, неабходна запоўніць форму. Заяўкі на дапамогу прымаюцца ад 12 да 26 ліпеня.

Падтрымаць збор на BYSOL
853 views15:30
Адкрыць / каментаваць
2023-07-25 17:15:43
За падпіску на 7 «экстрэмісцкіх» СМІ жыхара Наваполацка пакаралі арыштам

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 ліпеня пастанавіла арыштаваць на 15 сутак Сяргея Крупкіна. На думку суддзі мужчына вінаваты ў распаўсюдзе «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках.

У судзе высветлілася, што Крупкін, як карыстальнік сацыяльнай сеткі «УКантакце», быў падпісаны на канал «Радыё Свабода-Беларусь», інтэрнэт-старонкі «Мая Краiна Беларусь» і «STOP LUKA», а таксама быў сябрам ў суполках «Наш край», «Хартыя'97», «Дрэнныя навіны Беларусь» і «Краіна для жыцця». Усе гэтыя інфармацыйныя рэсурсы раней былі ўнесеныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовым паседжанні «правапарушальнік» віну не прызнаў, пры гэтым не адмаўляў таго, што на ягонай старонцы ва «УКантакце» меліся пералічаныя СМІ, але ён не лічыць, іх экстрэмісцкімі.

Крыніца: Віцебская Вясна
1.5K views14:15
Адкрыць / каментаваць
2023-07-25 16:10:00
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» суполку «Лукашенко еще президент?»

Гаворка ідзе пра старонку ва «Укантакце». На ёй кожны дзень пішуць інфармацыю пра тое, ці застаўся сёння Лукашэнка пры ўладзе.

Рашэнне аб прызнанні яе «экстрэмісцкай» прынятае судом Камянецкага раёна 20 ліпеня.
1.5K views13:10
Адкрыць / каментаваць
2023-07-25 15:51:40
«Plan B» і «Аб'яднанне сваякоў і колішніх палітвязняў» — чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

Telegram-каналы «Аб'яднанне сваякоў і колішніх палітвязняў», «Логойск чат 97%», «БУСт. Білорусько-Український спостерігач», «Кіеўскі двіж - чат», «Кусь за Беларусь», «Хаб Сустрэча ў Кіеве», «ЦЕНТР БІЛОРУСЬКИХ КОМУНІКАЦІЙ», «НАВУМЧЫК», «Bes Chat», «Чат - Беларусы Вільні», «Есенина 6к1 и 8», «Беларуская Радыкальня»;
Старонка ў «Аднакласніках» «Мікалай Сасноускі»;
Сацсеткі і рэгіянальныя старонкі праекту «Каардынатар новых iдэяў»;
Сацсеткі праекту «Грамадскi сектар Атраду "Пагоня"»;
Сацсеткі, лагатып і Patreon праекту «Рыцарские истории»;
Сацсеткі і лагатып праекту «PLAN В»;
TikTok-старонкі «zubr_in», «basta_bel», «sos_by_2020», «ideas97pro», «novychas»;
Інтэрнет-рэсурс «Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"»;
Лагатып «Асацыяцыя беларускіх ветэранаў».
1.8K viewsedited  12:51
Адкрыць / каментаваць
2023-07-25 15:30:00
Да 30 лістапада місія па Беларусі пры УВКПЧ ААН збірае інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

ААН цікавяць усе выпадкі парушэнняў, пачынаючы з траўня 2020 года. Каб распавесці сваю гісторыю, трэба запоўніць невялічкую анкетку на рускай ці ангельскай мове.

Місія па Беларусі збірае інфармацыю пра стан з правамі чалавека ў Беларусі і справаздачыцца перад міжнароднай супольнасцю. Бачнасць праблемы рэпрэсій у Беларусі зніжаецца, таму важна працягваць распавядасць пра выпадкі парушэнняў правоў чалавека, якія не скончыліся ў 2020 годзе.

Дадатковая ўвага дадаецца гендэрнаму аспекту такіх парушэнняў — сюды падыходзіць, напрыклад, не выдача гігіенічных пракладак падчас менструацыі альбо дадатковы ціск на мужчын праз не адпавяданне мускулінным нормам.

Нашыя юрысты дапамогуць вам распавесці сваю гісторыю рэпрэсій. Звяртайцеся на @zvarot96 ці на zvarot@spring96.org
1.9K viewsedited  12:30
Адкрыць / каментаваць
2023-07-25 14:00:00
Былы палітвязень Аляксандр Казакевіч: «Пачуў, як хлапцу пагражалі "петушынай хатай" за беларускую мову»

Музыка Аляксандр Казакевіч быў палітзняволеным двойчы: праз тыдзень пасля першага прысуду яго затрымалі зноў. Адсядзеўшы некалькі месяцаў пад следствам, ён атрымаў новую «хатнюю хімію», выйшаў на волю і з’ехаў з Беларусі.

Ён распавёў «Вясне», якая музыка ратавала ў зняволенні і як следчая Крысціна Дубяневіч прасіла перакласці беларускае меню тэлефона на расейскую мову, бо нічога не разумела.

«У Маладзечна было горшае стаўленне да палітвязняў, таму я злавіў сябе на думцы, што нават радуюся вяртанню ў Жодзіна. А потым сам сабе думаю: “Да чаго трэба давесці чалавека, што ён радуецца паездцы ў турму?”».

Чытаць па спасылцы
spring96.org/be/news/112308
2.7K views11:00
Адкрыць / каментаваць