Get Mystery Box with random crypto!

Зянон Пазьняк

Лагатып тэлеграм-канала zianon_pazniak — Зянон Пазьняк З
Лагатып тэлеграм-канала zianon_pazniak — Зянон Пазьняк
Адрас канала: @zianon_pazniak
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.76K
Апісанне з канала

ФБ Зянона Пазьняка: https://www.facebook.com/ivan.viktarovic.5

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2022-09-01 18:11:53
ПАЗЬНЯК пра СЛОВАБЛУДЗТВА МАСКАЛЁЎ

Сімптаматычна, што ў сістэме генацыду, русіфікацыі і вынішчэньня беларусаў рускія бальшавікі, у адрозьненьне ад царскіх нішчыцеляў, ніколі не называлі рэчы сваімі імёнамі, а карысталіся выключна эўфэмізмамі і словазамяняльнікамі. Для вынішчэньня сялянства, напрыклад, ужывалася такая тэрміналёгія, як «кулаки», «вредители», «классовые враги», «эксплоататоры». Прыгонны рэжым называўся «коллективизация», «колхоз», «совхоз», «коммуна», адбіраньне маёмасьці і сродкаў вытворчасьці – «обобществление». Для ліквідацыі нейкай групы ці колькасьці людзей прыдумвалі тэрміны, кшталту «троцкисты», «нацдемы», «нацуклонисты» і г.д. Пад гэтае словаблудзтва хапалі памечаных для ліквідацыі людзей; русіфікацыя і зьнішчэньне нацыянальнай культуры называлася «строительсвом коммунизма», «стиранием национальных различий», «отмиранием национального языка» і г.д.

Зянон Пазьняк | Падпісацца
1.2K views15:11
Адкрыць / каментаваць
2022-09-01 10:39:33
ВІЛЬНЯ – БЕЛАРУСКАЯ СТАЛІЦА

«Якія б ні былі абставіны і колькі б яны ні доўжыліся, у думках кожнага беларуса павінна жыць разуменьне велічыні страты і ўсьведамленьне неабходнасьці вяртаньня беларускай сталіцы. Калі такое ўсьведамленьне будзе дасягнута, яно стане элемэнтам палітыкі. Рана ці позна несправядлівасьць сталінскай акупацыі будзе папраўлена»

Зянон Пазьняк | Падпісацца
1.6K views07:39
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 11:05:38 ​​ «РАЗМАЎЛЯЙЦЕ ПА-БЕЛАРУСКУ»: Зянон Пазьняк пра беларуса, якога пабілі за мову акупантаў у Польшчы

Гэта мент (міліцыянер), былы беларус свабодна прыехаў у Варшаву некалькі гадоў таму, атабарыўся тут, умее гаварыць па-польску, але ў грамадзкіх месцах дэманструе рашысцкі «язык» (разумеючы, вядома, што цяпер тое абазначае пасьля нападу і зьверстваў рускіх фашыстаў ва Ўкраіне і пасьля пагрозы палякам).

Урэшце, яму ўсё-ж такі далі па шыі на дыскатэцы (і месца ж выбраў), а заадно і ягонай «девушке», якая таксама выраблена дэманстравала рашысцкае «наречие». Былы міліцыянер і былы беларус абурыўся на такую непавагу да яго «права» «разговаривать на любом языке» і падаў на крыўдзіцеляў у суд, голасна і шырака заяўляючы ў «дэмсмі», блогах ды сацыяльных сетках, што ён нападнікам не даруе, што давядзе справу да канца, пакарае нацыяналістаў, ксенафобаў ды хуліганаў, што зьняважылі яго за «язык». Ён навучыць палякаў «рашу» паважаць.

Зразумела, што за беларускую мову (калі б ён умеў на ёй хоць два словы) ніхто б яго не крануў, але ж трэба было правакацыйна ў час вайны дэманстраваць «русский язык» у эмацыйным месцы.

Вынік дасягнуты. Міліцыянер дэманстратыўна раздзьмувае скандал, пагражае палякам судом за «русский язык» і т.п. Так паляцца дурні і правакатары. Цяпер «товарищам» Салав'ёву, Скабеевай ды Лебедзевай, ды іншым Азаронкам застаецца толькі ўсё сфармуляваць і загаласіць пра «польскі нацызм», напад палякаў на «русский язык», «нетерпимость к Росии», а якому-небудзь дэпутату-паўвар'яту з дзяржаўнай Думы заклікаць «нанесті ядерный удар па Варшаве» і г. д. Чулі ўжо такое.

Шчыра кажучы, цярпімасьць палякаў у гэты час да рашысцкай агентуры (якая тут вольна блытаецца) мяне надзвычай зьдзіўляе. Але ня думаю, каб польскі суд паддаўся на такую правакацыйную мяккіну. На добры гуманны сэнс можна было б пайсьці насустрач мэнтальным пачуцьцям міліцыянера ды ягонай «девушкі» і дэпартаваць іх назад у акупаваную Беларусь, дзе царства «русского языка» і дзе не даюць па карку за правакацыйную рашысцкую «речь». Наадварот, саджаюць і катуюць толькі за беларускую мову.

Зянон Пазьняк | Падпісацца
1.8K views08:05
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 16:18:31
Чаму ня можна ісьці за антынацыянальным «лідэрам» дзеля перамогі над антынацыянальным прыгнятальнікам: ЯК СПРАЦАВАЎ ЛЁЗУНГ «АБЫ НЯ КЕБІЧ»

«Курс Кебіча на аб'яднаньне грашовых сістэм і на інтэграцыю з Расеяй ішоў поўным ходам. Калі б у 1994 годзе прэзыдэнтам стаў Кебіч, пагроза для незалежнасьці краіны ня зьменшала б. [...].

Тым часам Масква перанакіравала выбарчую авантуру на Лукашэнку, і Кебіч зыйшоў у цень. Новы стаўленьнік працягнуў «дзела Кебіча» і пайшоў далей – зьнішчыў дзяржаўную мяжу з Расеяй, ліквідаваў нацыянальныя дзяржаўныя сімвалы Беларусі, пазачыняў беларускія школы, спаліў беларускія падручнікі і, пахваліўшы Гітлера, распачаў сістэмнае вынішчэньнге Беларускай нацыі, рыхтуючы сабе трамплін скоку ў маскоўскі Крэмль.

...

Пуцінская крэатура Бабарыкі ёсьць такая ж самая, як і маскоўская крэатура Лукашэнкі. [...]. Аднак тое казаць людзям, што ня памятаюць гісторыі і сэнсу слоў «абы ня Кебіч», – ёсьць няўдзячная справа, як і 26 гадоў таму. Але казаць трэба»

Зянон Пазьняк | Падпісацца
1.9K views13:18
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 13:26:30
Такія ганебныя пасты ад «NEXTA live», у якіх адбельваюць крымнашыста з каманды Навальнага і ачарняюць журналіста Сотніка (які заўсёды выступаў за поўны развал імпэрыі), не павінны нікога зьдзіўляць.

У 2020 годзе некаторыя людзі з «ФБК» Навальнага «дапамагалі» «нехце» арганізоўваць маршы беларусаў. Менавіта таму бессэнсоўныя хаджэньні ў Менску так нагадвалі хаджэньні «навальністаў» у самой Расеі (якія, як вядома, ні да чаго не прывялі і не маглі прывесьці).

«Ватнасьць» Навальнага
Зянон Пазьняк пра сутнасьць рускіх псэўдалібэралаў
Цытата Зянона Пазьняка пра рускіх «дэмакратаў»
Як рускія «дэмакраты» ратавалі турму народаў

Старонкі Аляксандра Сотніка:
YouTube-канал
Telegram-канал

Зянон Пазьняк | Падпісацца
2.0K viewsedited  10:26
Адкрыць / каментаваць
2022-08-29 23:29:31 Вытрымка з артыкула «МІМІКРЫЯ ПСЭЎДАПАЛІТЫКІ
І БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНЫ РУХ»

...У бліжэйшы час Беларускі Нацыянальны Сакратарыят руху «Вольная Беларусь» шырэйшым колам (і шырэйшым сходам) будзе разглядаць праграмныя палажэньні і дзеяньні дзеля існаваньня беларускай нацыі ва ўмовах акупацыі і вайны.
У заключэньні хачу нагадаць аб патрэбе стварэньня суполак руху «Вольная Беларусь» на Бацькаўшчыне пад акупацыяй. (Згодна з апублікаванай мэтодай – толькі 2-3 асобы ў суполцы, гарызантальная сувязь праз адну асобу; адпаведнае захаваньне.) За мяжой – вольнае ўтварэньне.

Беларускі Нацыянальны Сакратарыят руху «Вольная Беларусь» зьяўляецца, фактычна, аргкамітэтам Руху. Ён узяў на сябе задачы інфармацыі, каардынацыі, сектаральнай працы, вызначэньне нацыянальнай палітыкі і нацыянальнай ідэалёгіі Руху.

Галоўныя прынцыпы і пастулаты

ЗАЎВАГІ:

Падчас дзейнасьці Часовага нацыянальнага ўраду (БНС) будзе скарыстаная мэтода хуткай і безбалеснай зьмены ўлады па ўсёй Беларусі з выкарыстаньнем існуючых адміністрацыйных кадраў.
Люстрацыя толькі пасьля стварэньня Парляманту. Парлямант («Вярхоўны Савет» па Канстытуцыі) прымае закон аб люстрацыі.

Для суду над Лукашэнкам (пры ўмове, калі ён будзе арыштаваны) і над лукашысцкімі злачынцамі супраць Беларускай нацыі і супраць чалавецтва (пры ўмове іх арышту) будзе створаны (парлямантам) Адмысловы Беларускі Трыбунал. Палажэньне аб сьмяротным пакараньні можа быць абмежавана альбо выключана з Крымінальнага Кодэксу толькі пасьля заканчэньня працы Адмысловага Беларускага Трыбуналу (пры ўмове рашэньня парляманту).

4 ліпень 2022 г.
Зянон Пазьняк
(Ад Беларускага Нацыянальнага
Сакратарыяту руху «Вольная Беларусь»)

Зянон Пазьняк | Падпісацца
1.7K views20:29
Адкрыць / каментаваць
2022-08-29 15:10:24 ​​ «БЕЛАРУСЬ» ІСНАВАЛА ДА РАСЕІ
Міф пра тое, што нібыта «рускія прыдумалі Беларусь»

«Расеяй» Масковія пачала называцца толькі з 1721 года па загаду цара Пётры І-га. З гэтага часу ўводзіцца ў шырокае карыстаньне і тэрмін «рускі», які ў пэўным кантэксьце (але не ў дзяржаўным) існаваў і раней, аднак маскоўскія цары мелі ардынскае паходжаньне і рускімі сябе не называлі (цар Іван ІV, напрыклад, лічыў сябе «нямецкага роду»).

Адносна назвы «Беларусь» Расея тут нічога не прыдумала. Усё існавала задоўга да «Расеі». «Беларуская мова» і пераклады зь беларускай мовы адзначаны ў Масковіі ўжо ў ХVII стагоддзі, тады, калі там спрэс беларуская мова называлася «ліцьвінскай», «літоўскай», «кнігі літоўскага друку», «літоўскае пісьмо» і г. д. Царызм імкнуўся перш за ўсё даць назову «Беларусь» сваё імпэрскае акупацыйнае тлумачэньне. І як мы ўбачым далей гістарычна ў гэтым моцна прайграў.

Якраз у гэты час (час пасьля падзелу Рэчы Паспалітай) заходнюю, з большага каталіцкую частку ВКЛ, у неафіцыйных дачыненьнях насельніцтва, шляхта сталі выразна вылучаць як «Літва». І зноў жа ўдакладняю, тут быў у аснове тэрытарыяльны тэрмін, назва заходняй часткі акупаванага ВКЛ, у адрозьненьне ад усходняй часткі (Беларусь). Гэта факт, пацьверджаны ў літаратуры і дакумантах (Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, філаматы і інш.)

У беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя цяперашні чытач, адукаваны на савецка-маскоўскіх міфах, можа спаткаць для сябе нават зусім не зразумелыя рэчы, калі Дунін-Марцінкевіч, напрыклад, які падарожнічаў зь Менску ў Барысаў (у сваты езьдзіў), з захапленьнем пісаў, як ён, «жывучы сярод ліцьвінаў (гэта значыць, у Менску – З.П.) палюбіў беларусінаў» (гэта значыць барысаўскіх людзей). Па паняцьцях Марцінкевіча і ягонага асяроддзя, Менск – гэта Літва, а Барысаў – Беларусь. Але існаваў адзіны народ, адна мова, адна гісторыя.

Цікава, што царскі ўрад і імпэрскія ідэолагі чуйна ўлавілі новую нацыянальную тэндэнцыю, падставу для якой самы стварылі. У 1840 годзе рашэньнем расейскага Сената было забаронена ўжываць назоў «Беларусь». Гэты ж указ па духу сваім спрычыніўся і да забароны беларускай мовы. Але спыніць беларускае нацыянальнае разьвіцьцё царызму ўжо не ўдалося.

Зянон Пазьняк | Падпісацца
11.4K viewsedited  12:10
Адкрыць / каментаваць
2022-08-28 19:25:24
«Хто б ні сядзеў у Крамлі, агрэсіўная сутнасьць расейскай палітыкі ў дачыненьні да беларусаў ня зьменіцца ніколі»

Зянон Пазьняк | Падпісацца
2.4K views16:25
Адкрыць / каментаваць
2022-08-27 17:49:43 ​​ «Вялікае Княства Літоўскае Беларусь» (кароткая назва – Беларусь): ЗЯНОН ПАЗЬНЯК ПРА ДАПАЎНЕНЬНЕ НАЗВЫ КРАІНЫ

Урывак з брашуры «Прамаскоўскі рэжым». Зянон Пазьняк, 2005 г.

Наступны абавязковы этап – палітычны: вярнуць афіцыйную назву дзяржавы. Калі гэтага не зрабіць – значыць будаваць незалежнасьць на пяску, запраграмаваць шчарбатае, трэснутае грамадзтва з кволай самаідэнтэфікацыяй, поўнае супярэчнасьцяў на роўным месцы, і абсурдных спрэчак па недыскусійных пытаньнях.

Гэта ўжо відаць цяпер (і было раней) у распаўсюджваньні маргінальных зьяваў: адны хочуць называцца «Літвой», іншыя – «ліцьвінамі», трэція – увесьці лацінку, чацьвёртыя супраць назвы «Беларусь», пятыя – увогуле «крывічы» і г.д. Усё гэта – лякальнае адлюстраваньне незавершанасьці новага дзяржаўнага будаўніцтва, вынік нявырашанасьці таго, чаго не ўдалося вырашыць і зацьвердзіць у Канстытуцыі 1994 года. Канстытуцыя павінна засьведчыць гісторыю нацыі і дзяржавы ў наімнальных (назыўных) тэрмінах. Сама назва дзяржавы павінна адлюстроўваць гэты важнейшы гістарычны аспэкт суверэнітэту і самастойнага існаваньня. Так прынята. Гэта істотна.

Афіцыйная назва Англіі (ці Вялікабрытаніі) гучыць так: Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі. Амэрыка афіцыйна называецца Злучаныя Штаты Амэрыкі. Ёсьць яшчэ Вялікае Герцагства Люксэмбург, Каралеўства Нарвэгія, Каралеўства Бэльгія, Каралеўствы Швэцыя, Данія, Ісламская Рэспубліка Іран, Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя і г.д. (мы ўжо не нагадваем пра СССР, БССР і інш.)

Шмат дзе (і там дзе гэта неабходна) афіцыйны назоў дзяржавы адлюстроўвае яе гістарычную, сацыяльную, альбо структурную сутнасьць. Становішча зь беларускай дзяржаўнасьцю і нацыяй па волі лёсу склалася такое, што вымагаецца адлюстраваньне гістарычнасьці ня толькі ў прэамбуле Канстытуцыі (чаго не было зроблена), але і ў назве краіны. Наша дзяржава на сёньняшні дзень – гэта ёсьць, фактычна, Вялікае Княства Літоўскае Беларусь (кароткая назва – Беларусь). Гэта сутнасьць, якая павінна б была стаць афіцыйнай назвай.

Тады застаецца Беларусь і беларусы, але зьнікаюць усе «пустыя» (інакш не назавеш) і надуманыя палітычныя ды гістарычна-этнічныя пытаньні, скончыцца блуканьне ў трох соснах хіжага розуму і ўсё становіцца на месца.

Зянон Пазьняк | Падпісацца
2.8K viewsedited  14:49
Адкрыць / каментаваць
2022-08-26 15:47:11
Як Масква спрабавала стварыць беларускі варыянт «ЛДНР»:

«Некалі ў 90-х, ужо ў незалежнай Беларусі, Масква пачала раскручваць такога Шэляговіча, які заяўляў, што палешукі – гэта асобны народ «яцьвягі», якія некалі непадалёк жылі, што Палесьсе гэта «Етвызь» (і слова прыдумалі), якое павінна мець дзяржаўную аўтаномію. Пачалі нават шукаць яцьвяжскую мову, нават нейкі масковец-вучоны тады аб’явіўся (праўда, потым недзе зьнік), спэц па «яцьвягах» і палешуках. У Шэляговіча зьявіліся маскоўскія грошы, часопіс заснаваў. Потым грошы скончыліся, і Етвызь зьнікла. Шэляговіч перасяліўся ў Расею. Але галоўная прычына ў тым, што Масква знайшла тады Лукашэнку, і патрэба ў яцьвягах адпала»

Зянон Пазьняк | Падпісацца
5.9K views12:47
Адкрыць / каментаваць